Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
6 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства  /  Маладзёжная палітыка
14 снежня 2018 года, 06:44

Неабходна даць трывалыя арыенціры

 
Пра духоўныя асновы, маральныя каштоўнасці і іншыя важныя аспекты ў справе выхавання падрастаючага пакалення вялася гаворка падчас Барысаўска-Слуцкіх калядных рэгіянальных адукацыйных чытанняў, што на мінулым тыдні ладзіліся ў г. Мар’іна Горка.

 

Перад пачаткам форуму, у якім прынялі ўдзел намеснікі старшынь райвыканкамаў вобласці, прадстаўнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сродкаў масавай інфармацыі, педагогі, медыкі і іншыя, быў адслужаны малебен у храме благавернага князя Аляксандра Неўскага. Там жа ўсе жадаючыя маглі прыкласціся да мошчаў вялікапакутніка Панцелеймона (у праваслаўі яго шануюць як лекара, у якога вернікі просяць дараваць духоўнае і цялеснае здароўе) і яшчэ адной святыні – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

А затым адбылася канферэнцыя. Вызначаная тэма «Моладзь: свабода і адказнасць» дала шырокае поле для разважанняў як прадстаўнікоў духавенства, так і кіраўнікоў. Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч падкрэсліў, што калядныя чытанні заўсёды прыкметнае мерапрыемства ў царкоўным і культурным жыцці Міншчыны. Праводзяцца яны ўжо ў чацвёрты раз. І ў мінулыя гады форум выклікаў вялікую цікавасць і атрымаў станоўчыя водгукі грамадскасці. Тэма, выбраная сёлета, вядома ж, актуальная, падкрэсліў Іван Станіслававіч, і мае важнае значэнне для сучаснасці і будучыні краіны. Нашай моладзі сёння патрабуюцца трывалыя духоўныя арыенціры. Важна прывіць ёй інтарэс да мінулага, удыхнуць у юныя сэрцы ідэі патрыятызму, служэння Айчыне. А менавіта праваслаўная царква з’яўляецца прыкладам творчасці і наватарства ў сферы ўкаранення новых мадэляў для асветы дзяцей і падлеткаў. Таму ў плённым супрацоўніцтве з ёй магчыма вырашыць многія надзённыя задачы па выхаванні падрастаючага пакалення.

У сваю чаргу епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній (на здымку) зазначыў, што ўпершыню такое мерапрыемства арганізавана ў міжепархіяльным фармаце. А гэта дае новыя магчымасці для абмену вопытам і канструкцыйнага дыялогу па актуальных праблемах. Уладыка падзяліўся сваім меркаваннем: «Хрысціянскі позірк на моладзь – гэта позірк, поўны веры, надзеі і любві. Для хрысціяніна натуральна верыць у тое, што кожнае пакаленне Усявышні надзяляе асаблівымі талентамі; спадзявацца на тое, што дараваныя здольнасці будуць накіраваны на стварэнне; і абавязкова любіць у кожным маладым чалавеку вобраз Божы». Таксама епіскап распавёў пра работу з моладдзю непасрэдна ў Слуцка-Салігорскай епархіі. А ёй, да слова, надаецца вялікае значэнне, пастаянна ўкараняюцца новыя формы дзейснасці з падрастаючым пакаленнем. Традыцыйна праводзяцца дабрачынныя акцыі (да Нараджэння Божага, Вялікай Пасхі, Дня абароны дзяцей, Дня ведаў) па зборы падарункаў для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы; ладзяцца праваслаўныя злёты ў в. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна; Свята-Праабражэнскі прыход г. Любані з’яўляецца адным з арганізатараў лагера «Патрыёт» для падлеткаў і г.д.

Сваімі думкамі па акрэсленай тэме падзяліліся таксама епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Апраніч, выконваючы абавязкі старшыні Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Ласевіч і інш. А пасля яшчэ на працягу некалькіх гадзін пытанне ўсебакова абмяркоўвалася на разнастайных секцыях. На дзвюх з іх выступалі і прадстаўнікі Любанскага благачыння: протаіерэй Аляксандр Драгун, благачынны, настаяцель Свята-Праабражэнскага прыхода, («Царква і армія») і іерэй Андрэй Еўшаль, настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці, кіраўнік прэс-службы Слуцкай епархіі («Царква і СМІ»).

Па заканчэнні працы секцый адбылося ўрачыстае закрыццё IV рэгіянальных адукацыйных калядных чытанняў, на якім былі падсумаваны вынікі форуму.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
6
2020
Красавік
Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №3 Год малой радзімы Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні