Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
25 травня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Год малой радзімы
7 лютага 2019 года, 13:05

Засталося добраўпарадкаваць тэрыторыю

 
У апошні час на дзяржаўным узроўні значная ўвага ўдзяляецца стварэнню камфортных умоў для людзей з асаблівасцямі, сталых грамадзян.

 

І такая ўвага ярка дэманструе, што наша грамадства нарэшце павярнулася тварам да тых, каму неабходна дапамога. Гандлёвыя цэнтры і магазіны, установы аховы здароўя і адукацыі, адміністрацыйныя будынкі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый паступова, але мэтанакіравана змяняюць свой знешні выгляд, арыентаваны на людзей з інваліднасцю. З’яўляюцца пандусы, спецыяльныя поручні, лесвіцы становяцца больш зручнымі, сціраюцца парогі.

Значна папрацавалі ў гэтым напрамку і будаўнікі, занятыя на рамонце будынка Любанскага ўчастка Салігорскага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» па завулку Сацыялістычным у райцэнтры. Неабходнасць у абнаўленні фасада і ўнутранай перапланіроўкі дыктаваў сам час. Будынак, узведзены гаспадарчым спосабам прыблізна ў сямідзясятых, патрабаваў капітальнага рамонту ўжо даўно. У снежні пазамінулага года работы распачаліся.

Падчас першага этапу былі заменены вокны, дзверы і дах, завяршыліся ўнутраныя работы. Нанава абуладкаваны разлікова-касавы цэнтр, дзе для зручнасці кліентаў зрабілі аперацыйную залу. Цяпер наведвальнікі ў даволі камфортных умовах з дапамогай спецыялістаў разліковай групы і абаненцкага аддзела могуць аформіць патрэбныя дакументы ці пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй пра плацяжы і тарыфы.

Асобную ўвагу падчас рамонту ўдзялілі ўваходнай групе. Хто наведваў будынак участка да пачатку работ, памятае, якім нязручным і нават небяспечным быў уваход. Цяпер жа зусім іншая справа. Справіцца з пад’ёмам без праблем змогуць і пенсіянеры, і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.


Засталося толькі добраўпарадкаваць тэрыторыю, што прылягае да будынка, зрабіць стаянку для транспарту і адрамантаваць гаражы. Вось тады пра ўчастак можна будзе ўпэўнена сказаць, што ён адпавядае ўсім патрабаванням часу.

 

Святлана

Крывальцэвіч


Архіў сайта
25
2020
Травень
Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3