Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Год малой радзімы
13 чэрвеня 2019 года, 12:53

Хто адкажа за ўрон?

 
На выхадных грамадзяне масава пацягнуліся ў лес. Ужо паступаюць сігналы, што пачалі расці грыбы, незвычайна рана. Паспелі суніцы – найбольш спрытныя ягаднікі першымі сабралі «чырвоны» ўраджай.

Слупкі тэрмометра днём стабільна бягуць угару. Па стане на 12 чэрвеня ў лясах Любаншчыны ўстаноўлены ІІІ клас пажарнай небяспекі. З кожным днём у Беларусі расце колькасць раёнаў, на тэрыторыі якіх дзейнічаюць забароны на наведванне лесу. Згодна з дадзенымі Мінлясгаса, учора на 8.00 такіх было 48. З іх 13 размешчаны ў сталічным рэгіёне (Стаўбцоўскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Старадарожскі, Любанскі, Барысаўскі, Чэрвеньскі, Пухавіцкі, Валожынскі, Уздзенскі).

Кожны тыдзень выратавальнікам Мінскай вобласці даводзіцца выязджаць на тушэнне пажараў у экасістэмах. Так, у перыяд з 16 мая (калі забарона на наведванне лясоў была знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі) да 12 чэрвеня ў сталічным рэгіёне зафіксавана 17 узгаранняў лесу (у Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Бярэзінскім, Валожынскім, Любанскім, Старадарожскім, Уздзенскім, Барысаўскім раёнах), тры – сухой расліннасці (у Чэр-веньскім, Барысаўскім і Старадарожскім раёнах) і адно – торфу (у Мядзельскім). З агульнай колькасці дзесяць (59%) прыпадае на выхадныя. А значыць, рызыка ўзнікнення пажараў у экасістэмах рэзка павялічваецца ў суботу і нядзелю.

Лесаводы нагадваюць: згодна з артыкулам 15.29 КаАП Рэспублікі Беларусь, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах альбо на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не цягне нанясення ўрону, пагражае папярэджаннем альбо накладаннем штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, а калі ўрон нанесены – ад 25 да 50 б. в. За засмечванне тэрыторыі таксама прадугледжана адказнасць (арт. 15.30 КаАП Рэспублікі Беларусь) у выглядзе штрафу ў памеры да 20 б. в. на фізічную асобу.

У той час наведвальнікам лесу не забараняецца пакідаць арганічныя рэшткі адходаў – яны раскладуцца і не нанясуць урону. Аднак лепш усё ж закапаць іх у ямку. Тое, што нельга спаліць у вогнішчы (гуму, жалезныя банкі, поліэтылен, шкло, пластыкавыя бутэлькі), неабходна скласці ў пакет, забраць з сабой і давезці да бліжэйшага кантэйнера.

Варта памятаць, што ў сонечнае надвор’е шкло можа паслужыць лінзай і прывесці да пажару. Прычынай узгарання могуць стаць і недакуркі. Таму важна ўпэўніцца, што яны надзейна затушаны. А лепш увогуле не смаліць у лесе.

А вось смецце, якое валяецца паабапал дарог, як правіла, на сумленні вадзіцеляў. Аднак яны павінны памятаць, што згодна з ч. 1 арт. 18.9 КаАП Рэспублікі Беларусь выкідванне смецця альбо іншых прадметаў з аўтамабіляў цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да дзвюх базавых велічынь.

Парушальнікі прыродаахоўнага заканадаўства ў любы момант могуць трапіць у аб’ектыў фотапасткі. І калі такое здарыцца, пазбегнуць адказнасці не атрымаецца. У лясгасе маюцца тры прыборы назірання. Яны пастаянна перамяшчаюцца з лясніцтва ў лясніцтва.

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
22
2019
Верасень
Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Год малой радзімы Тэма тыдню