Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
6 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
21 лютага 2019 года, 13:15

З паўслова разумее сваіх падапечных

 
«Якой  справай ні займаешся, галоўнае – выконваць яе з душой», – упэўнена Людміла Арэстовіч з аграгарадка Асавец.

 

Раней жанчына працавала прадаўцом. А потым жыццё склалася так, што гэту прафесію яна змяніла на сацыяльнага работніка. І вось ужо 16 гадоў даглядае састарэлых вяскоўцаў. Такая дзейнасць, вядома, не кожнаму па сілах, не ўсе вытрымліваюць, бо працаваць з людзьмі заўсёды цяжка. Ды толькі не Людміле Антонаўне. Яна знаходзіць у сваім занятку шмат станоўчага, з задавальненнем клапоціцца пра сваіх падапечных.

А іх у сацыяльнага работніка зараз восем – тры дзядулі і пяць бабулек. Усе адносяцца да катэгорыі адзінока пражываючых. Родныя ў кожнага ёсць, але не побач, вось Людміла Арэстовіч і імкнецца не даць магчымасці пажылым людзям адчуваць сябе нямоглымі і сумаваць. Ва ўласным жыцці жанчына зведала нямала расчараванняў, складанасцей, таму вельмі востра адчувае чужы боль і ніколі не праходзіць міма. Шкадуе старых. Для ўсіх знаходзіць цёплыя словы: і пра самаадчуванне заўсёды спытае, і пра справы, і пра дзяцей, унукаў. Ну і, канечне ж, у хатніх справах дапамагае: і вады наносіць, і дроў, і ў доме прыбярэ, і ў магазін па прадукты сходзіць, і патрэбных лекаў купіць, і шмат чаго іншага. Нікому не адмаўляе Людміла Антонаўна, да ўсіх падапечных з павагай і дабрынёй адносіцца, разумее іх, што называецца, з паўпозірку і паўслова.

Дарэчы, Л.А. Арэстовіч свой прафесіяналізм і іншыя станоўчыя якасці неаднаразова дэманстравала на раённым конкурсе і двойчы выходзіла пераможцай яго.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
6
2020
Красавік
Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Тэма тыдню Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы