Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
5 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
23 верасня 2019 года, 08:20

Вызначаны пераможцы раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне падворкаў

Падчас раённага свята «Дажынкі» была выказана шчырая падзяка не толькі рупліўцам палёў, а і дбайным гаспадарам населеных пунктаў, якія ўтрымліваюць свае сядзібы ва ўзорным стане, ствараюць на сваіх падворках сапраўдныя райскія куткі.

Па традыцыі напярэдадні ўдзельнікі конкурснай камісіі на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Андрэем Драбудзькам правялі грунтоўную працу па вызначэнні пераможцаў.

З кожным годам на Любаншчыне становіцца ўсё больш добраўпарадкаваных дамоў, якія радуюць вока. А таму і няпроста з усіх выбраць некалькі самых-самых у адпаведнасці з умовамі конкурсу.

Арыгінальнасць афармлення некаторых прысядзібных участкаў ацанілі ўвачавідкі, іншых – па прадстаўленых фотаздымках. Без сумнення, кожны падворак непаўторны, абуладкаваны клапатлівымі рукамі гаспадароў. Прычым стараюцца як маладыя, так і сталыя. Па ўсім відаць, што шчыруюць з вясны да восені, укладваюць душу ў свае сямейныя гняздзечкі, каб яны былі ўтульнымі, мелі прывабны выгляд. І гэта, вядома, адзначыла камісія пры падвядзенні вынікаў. Аднак, як у любым спаборніцтве, патрабавалася вылучыць лепшых.

Галоўным чынам увага надавалася дагледжанасці дамоў, дапаможных пабудоў, агародж, падтрыманню санітарнага парадку на прылягаючай тэрыторыі, наяўнасці малых архітэктурных форм, кветнікаў, газонаў, дэкаратыўных і пладовых дрэў, кустоў і г.д. Ну і, зразумела, улічваліся цікавыя, крэатыўныя ідэі, творчы падыход пры аздабленні ўчасткаў.

Хаця і няпроста давялося камісіі, але яна максімальна справядліва падышла да ацэнкі ўсіх домаўладанняў, па якіх падаваліся заяўкі для ўдзелу ў раённым конкурсе. І абрала пераможцамі сярод маладых гаспадароў (да 31 года): Наталлю і Паўла Сулім з аграгарадка Малыя Гарадзяцічы; звыш 31 года: Леаніда і Ніну Безбародзькаў, Васіля і Галіну Брадніцкіх з райцэнтра; Сяргея і Святлану Крук з в. Чабусы, Анатоля і Валянціну Скрыган з а/г Сосны 1. Яны атрымалі ад Андрэя Драбудзькі дыпломы і грашовыя заахвочванні.

Дадаткова ў намінацыі за лепшае азеляненне прысядзібнага ўчастка адзначана начальнікам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Малашуком Валянціна Мафееня з Сарачоў.

На здымку: узнагароду атрымлівае сям'я Наталлі і Паўла Сулім.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
5
2020
Ліпень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Год малой радзімы Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні