Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
28 лютага 2019 года, 12:41

Ушанавалі лепшых працаўнікоў МТФ

 
На Любаншчыне завяршылася акцыя «Наш жывёлавод», у рамках якой былі адзначаны лепшыя працаўнікі ферм і комплексаў раёна па выніках работы за 2018 год.

 

Фінальны этап мерапрыемства, якое распачалося ў студзені бягучага года, адбыўся на мінулым тыдні ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Палессе-агра». На гэты раз перадавікоў галіны жывёлагадоўлі ўшаноўвалі не на рабочым месцы, як часцей за ўсё гэта адбывалася, а ў сельскім Доме культуры аграгарадка Сосны 1. У канцэртнай зале, дзе адбывалася дзея, прысутнічалі члены таварыства на чале з кіраўніком Віталіем Загорцавым, лідары пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Палессе-агра» прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Завіталі на сход старшыня Любанскай раённай арганізацыі прафсаюза АПК Віктар Статкевіч з галоўным тэхнічным інспектарам працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандрам Мотузам.

Найперш прыбыўшыя госці адрасавалі працаўнікам сельскагаспадарчай галіны словы ўдзячнасці за нялёгкую працу, пажадалі дабрабыту і ўсяго найлепшага ў жыцці. Аляксандр Васільевіч засяродзіў увагу на пытаннях аховы працы работнікаў ААТ «Палессе-агра», заклікаў кожнага паклапаціцца пра ўласныя здароўе і бяспеку. Падзячны ліст абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з грашовай прэміяй за добрасумленныя адносіны да выканання абавязкаў і дасягненне высокіх вытворчых рэзультатаў, адданасць абранай прафесіі з яго рук атрымалі аператары машыннага даення кароў Наталля Ганчар (МТФ «Чырвонае»), якая за 2018 год надаіла на адну фуражную карову 4 551 кг малака (+351 кг да 2017 г.), Ірына Хаміцэвіч (МТФ «Чырвоная паляна»); трактарыст-машыніст таварыства Уладзімір Кулевіч: ён зрабіў значны ўклад у забеспячэнне грамадскага статка сельгасарганізацыі кармамі.

Узнагароды ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК – граматы і падарункі – атрымалі аператары машыннага даення кароў Аляксандра Ганчар і Ніна Камарова, цялятніца Галіна Трачык з малочнатаварнай фермы «Чырвонае», аператар машыннага даення Ірына Лысак з МТФ «Чырвоная паляна».

Дадатковым падарункам для працаўнікоў сельгасарганізацыі стала запальнае выступленне ансамб-ля музыкі і песні «Суседзі» (мастацкі кіраўнік Тамара Піскун) Соснаўскага СДК 1, у выкананні якога прагучалі як народныя песні, так і творы беларускіх аўтараў.

У 2020 годзе акцыя «Наш жывёлавод» зноў завітае ў сельгасарганізацыі Любаншчыны, каб ушанаваць перадавікоў 2019 г. Здаецца, што наперадзе яшчэ шмат часу, але, як вядома, ён ляціць вельмі хутка. Надалей жадаем калектыву таварыства не спыняцца на тым, што ёсць сёння, а браць новыя працоўныя рубяжы, імкнуцца да поспеху – і ён абавязкова прыйдзе.

 

Алена

Радкевіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3 Тэма тыдню Год малой радзімы