Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
13 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
8 лістапада 2018 года, 12:35

Урачыстае богаслужэнне з удзелам епіскапа

 

У нядзелю ў Храме Казанскай іконы Божай Маці адбылося ўрачыстае богаслужэнне ў гонар прастольнага свята. Боскую літургію ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Гэтая служба стала знамянальнай: такім чынам любанчане адзначылі першую гадавіну асвячэння новага храма. Дарэчы, з верасня настаяцелем храма з’яўляецца іерэй Андрэй Еўшаль, і зараз у царкве праходзяць рэгулярныя богаслужэнні.

Прастольнае свята наведалі намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дамашэвіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вячаслаў Грышчэня. Многія жыхары горада завіталі на архіерэйскае богаслужэнне, таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел праваслаўныя вернікі з розных населеных пунктаў Любаншчыны. Набажэнскія песнапенні выканаў хор прыхода Храма велікамучаніка Георгія Пабеданосца г. Нясвіжа. Пропаведзь перад Прычасцем прачытаў благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун. Па завяршэнні літургіі быў здзейснены хрэсны ход.

Пасля богаслужэння ўсіх запрасілі на праваслаўную трапезу: работнікі ААТ «Рыбакамбінат «Любань» прыгатавалі духмяную юшку, а ўдзельніцы народнага клуба народных традыцый «Вытокі» Соснаўскага СДК №1 прапаноўвалі гасцям смачную выпечку.


Завяршальным акордам дзеі стаў святочны канцэрт. Музычныя нумары для прысутных выканалі артысты Забалацкага і Соснаўскага №1 сельскіх Дамоў культуры, Любанскага РЦК.

 

Настасся

Дашкевіч


 
 

Архіў сайта
13
2020
Ліпень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы Дэкрэт №7 Тэма тыдню Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні