Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
13 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
11 верасня 2019 года, 06:31

У межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» любанчанам нагадалі пра неабходнасць захавання правіл аховы працы

 
Па ўсёй краіне з 1 па 10 верасня прайшла акцыя «Адзіны дзень бяспекі». У ходзе яе на Любаншчыне праведзена шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, мэта якіх – сумеснымі намаганнямі фарміраваць у грамадстве культуру бяспекі жыццядзейнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена адукацыйна-выхаваўчай рабоце з падрастаючым пакаленнем. Ва ўстановах адукацыі ладзіліся сустрэчы з прадстаўнікамі экстранных служб, што распавядалі навучэнцам пра правільныя паводзіны і недапушчэнне надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і г.д.

У працоўных калектывах у рамках акцыі праведзены «Дзень аховы працы». Перад работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, СУ «Загальскі», ПМК-201 і іншых арганізацый выступілі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. 

Сустрэча з работнікамі ЖКГ.

У прыватнасці, у чарговы раз была агучана інфармацыя пра неабходнасць захавання тэхналагічнай бяспекі, няўхільнага выканання правіл аховы працы. У адваротным выпадку гэта можа прывесці да сумных вынікаў. На жаль, сёлета ў нашым раёне мелі месца няшчасныя выпадкі, у выніку якіх траўміравана дзесяць чалавек, у тым ліку тры (працаўнікі адкрытых акцыянерных таварыстваў «Забалацкі», «Рачэнь», «Урэцкі») атрымалі вытворчыя траўмы з цяжкім зыходам. Летась за аналагічны перыяд такі быў адзін, а ўвогуле пацярпелі на прадпрыемствах пяць грамадзян.

Засяроджана ўвага на абавязковым праходжанні медыцынскіх аглядаў. Як высвятляецца падчас маніторынгаў, у шэрагу арганізацый парушаецца іх тэрмін. А ў ААТ «Асавец-агра», «БВА», «Юрковічы», «Палессе-агра», «Урэцкі», КСУП «Эксперыментальная база «Любанская», сельгасфіліяле «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» увогуле практычна ўсе работнікі будаўнічых участкаў, майстэрняў і інш. не прайшлі медагляд. 

Таксама знаходзяцца і іншыя недапрацоўкі. Так, удзельнікамі мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы за 2019 год здзейснена 65 выездаў у арганізацыі раёна, у выніку іх выяўлены і прапанаваны для ўхілення 772 парушэнні, у тым ліку 507 – у аграпрамысловым комплексе.

Падчас акцыі тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва таксама арганізоўваліся мерапрыемствы з удзелам адзінокіх і адзінока пражываючых людзей. Карацей кажучы, былі ахоплены ўсе ўзроставыя катэгорыі, каб у чарговы раз нагадаць пра правілы бяспечных паводзін і пра тое, што няма нічога больш каштоўнага, чым уласнае здароўе і жыццё.

На верхнім здымку: падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ўрокі бяспекі ў пачатковых класах правялі прадстаўнікі экстранных служб.

Наталля

Вілента


Архіў сайта
13
2020
Ліпень
Дэкрэт №3 Тэма тыдню Год малой радзімы Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Аддзел адукацыі Любанскага РВК