Трох нецвярозых вадзіцеляў і столькі ж «бяспраўнікаў» затрымалі на мінулых выхадных супрацоўнікі аддзялення ДАІ Любанскага РАУС.
Так, у суботу 4 ліпеня ў Канстанцінаўцы аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення кіраваў грамадзянін 1949 года нараджэння. Яшчэ два нецвярозыя вадзіцелі 1957 і 1994 г.н. дадзенае правапарушэнне здзейснілі днём пазней. Першы з іх у поле зроку дарожнай міліцыі трапіў у Закальным, другі – у Кузьмічах. Вышэйназванай тройцы пагражае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады (ч. 1 арт. 18.16 КаАП Рэспублікі Беларусь).
4 ліпеня дзяржаўтаінспектары затрымалі грамадзяніна 1990 г.н., які кіраваў транспартным сродкам, хаця не меў на гэта права. Прычым дадзенае правапарушэнне ён здзейсніў паўторна на працягу года. Цяпер маладому мужчыне пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт (ч. 2 арт. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Яшчэ двух «бяспраўнікаў» супрацоўнікі ДАІ выявілі 5 ліпеня. Аднаго з іх (1982 г.н.) – ва Урэччы, другога (1986 г.н.) – у Мардзвілавічах. Парушальнікі прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь (ч. 1 арт. 18.19 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Рабцава