26
кастрычніка
2018 года, 05:21
Своеасаблівы почырк сапраўднага майстра
Вядучы механік МРБУ філіяла КУП «Мінаблдарбуд» у Любанскім раёне Вячаслаў
Шпакоўскі сёлета адзначыў своеасаблівы юбілей – дваццацігоддзе працоўнай
дзейнасці на прадпрыемстве. Выпускнік сельгасакадэміі па спецыяльнасці
«механізацыя сельскай гаспадаркі», адпрацаваўшы пяць гадоў тады яшчэ ў калгасе,
вырашыў паспрабаваць сябе ў іншай, незнаёмай справе. Ён уладкаваўся ў МРБУ,
дзе, можна з упэўненасцю сказаць, знайшоў занятак па сабе.
У цэхах
упраўлення ствараюцца жалезабетонныя канструкцыі і элементы, з якіх затым
складваецца мост. І нават калі Вячаслаў Іванавіч і не ведае, дзе той будзе
знаходзіцца, вынік сваёй працы пазнае. Бо, нягледзячы на тое, што работа строга
адпавядае праектна-каштарыснай дакументацыі, у кожнага майстра свой адметны почырк. І за гэты почырк Вячаславу Шпакоўскаму не
сорамна.