Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
5 лютага 2020 года, 13:07

Створана 191 новая ячэйка грамадства

У 2019 г. у нашым раёне афіцыйна мужам і жонкай стала 191 пара, што на 3 больш, чым у 2018.  147 шлюбаў зарэгістраваны аддзелам ЗАГС, астатнія сельвыканкамамі. Найменш на рахунку Юшкавіцкага (2), Малагарадзяціцкага, Асавецкага, Тальскага (па 3).

Сярэдні ўзрост маладажонаў летась склаў 31 год у прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва, 29 – прыгожай (для параўнання ў 2018 – адпаведна 30 і 28).Самым юным з іх на момант стварэння сям’і споўнілася па сямнаццаць. У 17 выпадках у шлюб уступалі равеснікі, у 124-х жаніхі былі старэйшымі за сваіх нявест (у 34-х розніца склала 6-20 гадоў), у 50-і – наадварот (13 – з розніцай 6-15 гадоў).

Для 253 маладажонаў  марш Мендэльсона гучаў упершыню. Астатнія – 54 мужчыны і 75 жанчын – заключылі шлюб паўторна. Маюцца выпадкі, калі адносіны аформілі грамадзяне, якія маюць агульных дзяцей, прычым іх колькасць крыху павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам (з 14,9% ад агульнага ліку да 15,7%). З удзелам жыхароў замежных краін летась зарэгістравана 11 шлюбаў (у 2018 – 8).

Але, бадай, няважна, адкуль нявеста альбо жаніх, які маюць сацыяльны статус. Галоўнае, каб яны разумелі сур’ёзнасць зробленага кроку, кахалі і паважалі адзін другога, ва ўсім падтрымлівалі.

Архіў сайта
2
2020
Красавік
Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7