Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
26 кастрычніка 2018 года, 05:24

Сямейная справа маёра Фралова

 
 

Начальнік аўтамабільнай службы тэхнічнай часці в/ч 42715 Сяргей Фралоў пазнаёміўся са своеасаблівым светам матораў у самым раннім дзяцінстве. І дзед, і бацька Сяргея Уладзіміравіча – вайскоўцы. А яшчэ і адзін, і другі так ці інакш працавалі з тэхнікай. Таму не дзіўна, што яшчэ ў юнацтве маёр Фралоў вырашыў працягнуць сямейную справу, тым больш менавіта да яе і ляжала душа. У 1994 годзе ён зрабіў свой выбар на карысць факультэта аўтамабільных войскаў цяпер ужо Ваеннай акадэміі і не пашкадаваў.

Ужо дваццаць гадоў Сяргей Уладзіміравіч узначальвае аўтамабільную службу ў ваеннай часці ва Урэччы, куды афіцэра размеркавалі адразу пасля заканчэння вну. За гэты час выкананне службовых абавязкаў (а гэта забеспячэнне эксплуатацыі і рамонту тэхнікі, пастаноўка яе на захоўванне і ўтрыманне) адтачылася да аўтаматызму, але пры гэтым не згубіўся і інтарэс да справы, які маёр Фралоў прывіў не адной змене салдат тэрміновай службы.

 

 

 

Святлана

Крывальцэвіч


Архіў сайта
23
2019
Жнівень
Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3 Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7