Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
3 верасня 2019 года, 08:15

Санслужба Любанскага раёна падвяла вынікі летняга маніторынгу зон адпачынку каля вады

 
У чэрвені–жніўні санслужба Любанскага раёна правяла 34 абследаванні чатырох зон адпачынку каля вады. 

Нагадаем, дазволенымі месцамі для купання былі вызначаны вадаёмы, размешчаныя ў раёне гарадскога пляжа, баз адпачынку «Лап-Ландыя» і «Бабровая хатка», а таксама каля доміка паляўнічага і рыбалова паблізу Любанскага вадасховішча.

На трох зонах адпачынку перыядычна выяўляліся парушэнні санітарнага ўтрымання тэрыторый пляжаў і кантэйнерных пляцовак. Балансаўтрымальнікам былі накіраваны рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў.

Акрамя таго, санітарная служба ў летні перыяд пастаянна правярала якасць вады ў адведзеных для купання месцах. Было адабрана і даследавана 80 спроб вады з паверхневых вадаёмаў, дзве з іх не адпавядалі ўстаноўленым патрабаванням па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі.

У выніку было абмежавана купанне дзяцей у вадаёме, што размешчаны ў раёне гарадскога пляжа. Аднак гэта абмежаванне было знята пасля атрымання двух наступных вынікаў лабараторных даследавнняў аб адпаведнасці вады гігіенічным нараматывам.

На здымку: у спёку заўсёды мнагалюдна на вадаёме, размешчаным каля доміка паляўнічага і рыбалова паблізу Любанскага вадасховішча.

Фота з архіву «ГЛ».

 

Архіў сайта
2
2020
Красавік
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Тэма тыдню Дэкрэт №3 Год малой радзімы