Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
6 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
21 лютага 2019 года, 13:11

Прафесія медсястры – яе прызванне

 
Старанная, адказная, ветлівая, тактоўная… Якіх толькі  станоўчых водгукаў не выказваюць у філіяле «Санаторый «Рассвет-Любань» пра Таццяну Санкевіч.

 

І такія адносіны да сябе жанчына заслужыла высокім узроўнем прафесіянальнага майстэрства, працалюбствам, добразычлівасцю.

У калектыве яна з 1993 года. Як прыйшла пасля заканчэння Слуцкага медыцынскага вучылішча, дык болей і не мяняла месца работы. Пачынала свой працоўны шлях у санаторыі з аказання фізіяпрацэдур. Затым была працэдурнай медсястрой. І каля пятнаццаці гадоў ужо з’яўляецца дзяжурнай.

Таццяна Сяргееўна прыгадвае, што з дзяцінства марыла быць карыснай людзям. І ў абранай справе яна якраз-такі рэалізавала сваё жаданне.

Да слова, Таццяна Санкевіч родам з Асаўца і набірацца вопыту вярнулася менавіта на малую радзіму. За час працы ўсвядоміла ўсе тонкасці прафесіі, асвоіла выкананне розных працэдур і маніпуляцый – стала высокакваліфікаваным спецыялістам. А яшчэ добра ўразумела правіла, што да кожнага пацыента адпачывальніка трэба адносіцца паважліва і прыветліва. Вядома, многія, нават дарослыя, адчуваюць некаторую боязь перад кропельніцамі, ін’екцыямі. Але Таццяна Сяргееўна стараецца настроіць чалавека на пазітыўны лад, адцягнуць увагу ад непрыемных думак, каб ён выйшаў з кабінета ў добрым  настроі і ў наступны раз ужо не хваляваўся перад сустрэчай з медсястрой.

Без сумнення, Т.С. Санкевіч ужо прафесіянал сваёй справы, якую яна некалі абрала па поклічы сэрца, а зараз лічыць прызваннем.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
6
2020
Красавік
Тэма тыдню Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы