76 старшаклакласнікаў з сямі ўстаноў адукацыі Любаншчыны падчас веснавых канікул змаглі не толькі адпачыць, а і папрацаваць, зарабіць уласныя грошы.
У адпаведнасці з запланаванымі мерапрыемствамі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Любанскага раёна на бягучы год аддзелам занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аказалі неабходную дапамогу, у тым ліку фінансавую (на матэрыялы пералічана звыш 4 300 руб.), у арганізацыі часовых рабочых месцаў для падлеткаў. На базе першай гарадской адзінаццацігодкі быў створаны атрад па шыцці, а ў Гімназіі №1, СШ №3 г. Любані, Асавецкім, Палічынскім, Малагарадзячыцкім ВПК ДС-СШ, Сароцкай сярэдняй школе – будаўнічыя.
Уласна кажучы дзейнічалі яны літаральна па два-тры дні. І рабяты не стаміліся, але ў той жа час нямала паспелі: падрамантавалі сталы, парты, а дзяўчаты з СШ №1 пашылі камплекты пасцельнай бялізны.