Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
26 травня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
17 сакавіка 2020 года, 11:25

На мінулых выхадных у Любані дзяржаўтаінспектары затрымалі непаўналетняга «бяспраўніка»

Некалькі грубых парушэнняў Правіл дарожнага руху выявілі на мінулых выхадных супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі нашага раёна. Пра гэта «ГЛ»паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў.


Так, вечарам 15 сакавіка ў вёсцы Мардзвілавічы быў затрыманы грамазянін 1982 года нараджэння, які ў нецвярозым стане кіраваў аўтамабілем «Аудзі». Да таго ж ён не меў вадзіцельскіх правоў. Акрамя вышэйназванага, у поле зроку дарожнай міліцыі трапілі яшчэ тры «бяспраўнікі», прычым усе – у горадзе Любані. Адзін з дадзенай тройкі не дасягнуў паўналетняга ўзросту.


У мінулыя суботу і нядзелю на тэрыторыі Любанскага раёна адбылося два дарожна-транспартных здарэнні. На шчасце, у іх ніхто не пацярпеў, аднак транспартным сродкам нанесены ўрон. 14 сакавіка ДТЗ здарылася ў горадзе Любані па вуліцы Чкалава, а 15 сакавіка – на аўтадарозе Таль - Ператок. Прычынай аварый у абодвух выпадках паслужыла парушэнне агульных правіл манеўравання.

Архіў сайта
26
2020
Травень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Тэма тыдню