Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
13 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
9 верасня 2019 года, 17:54

На Любаншчыне стартавала кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу

Штогод Любанскай ЦРБ праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да эпідэміялагічнага сезона. Пачата дадзеная работа і сёлета.

Як паказвае практыка, лепш за ўсё рабіць прышчэпку ў верасні-кастрычніку, да пачатку ўздыму захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі, зазначыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Андрэй Амшарук. 

Пасля чаго на працягу двух-трох тыдняў фарміруецца ахоўны ўзровень супраць вірусаў грыпу, які дзейнічае ад шасці да дванаццаці месяцаў. Наколькі надзейным ён з’яўляецца, залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку ўзросту, самаадчування пацыента, індывідуальных асаблівасцей яго арганізма.

У сярэднім, згодна са статыстыкай, з прышчэпленых ста чалавек ад 70 да 90 не хварэюць на грып. А калі кагосьці ўсё ж такі хвароба не міне, то праходзіць у больш лёгкай форме, без ускладненняў.

Такім чынам, самым надзейным спосабам абароны ад віруса грыпу застаецца вакцынацыя. Таму і праводзіцца актыўная імунізацыя насельніцтва. Як распавёў Андрэй Іванавіч, з мэтай прафілактыкі масавых захворванняў, развіцця ўскладненняў ёй неабходна ахапіць не менш за 40 працэнтаў жыхароў раёна, а гэта каля 12 300 любанчан.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца прышчапіць 3 995 чалавек (13%), мясцовага – 5 838 (19%), уласных грошай грамадзян і арганізацый, прадпрыемстваў – 2 458 (8%).

Звыш 60 заявак на вакцынацыю ў Любанскую ЦРБ ужо паступіла. Заключана больш за 30 дагавораў. Аднак гэтага пакуль недастаткова, каб ахапіць патрэбную колькасць насельніцтва і стварыць, так сказаць, імунную праслойку, якая не дасць распаўсюдзіцца вірусу і прывесці да маштабнай эпідэміі.

Таму кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў павінны паклапаціцца ў самы бліжэйшы час пра заключэнне дагавораў з установай аховы здароўя для правядзення імунізацыі сваіх работнікаў.

Фота з архіву «ГЛ».

Наталля

Вілента


Архіў сайта
13
2020
Ліпень
Дэкрэт №3 Тэма тыдню Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК