Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
21 сакавіка 2019 года, 12:20

Як у горадзе дарогі да ладу даводзяць

 
Традыцыйныя веснавыя работы распачаліся не на адных сельскагаспадарчых угоддзях.

 

Як толькі сышоў снег, дарожныя службы і жыллёва-камунальная гаспадарка ўзяліся за дарогі, што значна пацярпелі ад перападаў тэмператур і ападкаў.

Ям і выбоін, на жаль, хапае. Не стала выключэннем і асфальтавае пакрыццё на вуліцах населеных пунктаў. Некаторыя ўчасткі настолькі разбітыя, што міжволі ўзнікае асацыяцыя з дыверсійнымі падкопамі кратоў. Аднак рабочыя ЖКГ таксама не спяць і ўжо актыўна ўключыліся ў ямкавы рамонт.

Асобныя віды работ не спыняліся і ўзімку. Цяпер жа да справы падышлі больш прадметна. Пакуль не пачне працаваць асфальтавы завод, у якасці матэрыялу выкарыстоўваюць аргана-мінеральныя сумесі, якімі паднаўляюць праезную частку. Перш-наперш брыгада з чатырох чалавек участка РУП «Любанская ЖКГ» па добраўпарадкаванні ўдзяляе ўвагу цэнтральным вуліцам, а таксама тым, што сур’ёзна пацярпелі падчас зімы. Апошнія некалькі дзён рабочыя заняты на ўчастку вул. Леніна па накіраванні да вул. Баравіка. Ужо часткова адрамантавана пакрыццё па завулку Купалаўскаму і вул. Калініна. Да слова, у бягучым годзе запланаваны капітальны рамонт яе адрэзка, што ля будынка цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Да таго ж часу гэту дарогу будуць падтрымліваць у больш-менш прыдатным да бяспечнай эксплуатацыі выглядзе.

 

 

Архіў сайта
2
2020
Красавік
2-е еўрапейскія гульні Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Тэма тыдню