У 2001 годзе Леанід Анатольевіч перайшоў у так званы рэнтген-кабінет, загадчыкам якога працуе і сёння. За гэты час урач набыў неацэнны вопыт у дыягностыцы самых разнастайных захворванняў, што дапамагае яму не ў першы раз станавіцца пераможцам раённага спаборніцтва ў галіне аховы здароўя. «Я працую сярод прафесіяналаў высокага класа, да якіх адносіцца большасць маіх калег, таму прыкладваю намаганні, каб ім адпавядаць», – усміхаецца на пытанне, што дазваляе дасягаць такога поспеху, Леанід Анатольевіч. А яшчэ нам здаецца, што не абышлося тут і без улюбёнасці ў некалі абраную справу, самаадданасці і працалюбівасці.
Крывальцэвіч