Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
24 верасня 2018 года, 12:34

Ідэнтыфікацыйны нумар – жывёле

 


На розных інтэрнет-сайтах, у сродках масавай інфармацыі даводзіцца бачыць і чытаць звесткі пра захворванні жывёлы. Гэта і свіны грып, і АЧС, і іншыя. “Успышкі” іх рэгіструюцца то ў адной, то ў другой краіне. Для нашай рэспублікі гэта не так характэрна, на шчасце. А ўсё таму, што дадзенаму пытанню надаецца належная ўвага на ўзроўні дзяржавы. Каб забяспечыць харчовую бяспеку, у Беларусі, як і ў шэрагу развітых краін, з’явілася электронная сістэма, што дазваляе збіраць інфармацыю пра кожную жывёліну ад моманту яе нараджэння да пастаўкі на перапрацоўчае прадпрыемства. У 2012 годзе створаны цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі, які наладжвае і кантралюе ўвесь гэты працэс.

Галоўным арыенцірам у гэтай справе спецыялістам цэнтра служыць Закон “Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочванні сельскагаспадарчых жывёл (статкаў) і прасочванні прадуктаў жывёльнага паходжання”, прыняты ў 2015 г. У адпаведнасці з нормамі яго, перыяд да студзеня бягучага года быў вызначаны ў якасці пераходнага для магчымасці правядзення ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёлін у дзяржаўнай сістэме «AITS».

Аднак па наяўнай інфармацыі да гэтага часу на Любаншчыне зарэгістравана далёка не ўся жывёла. Хаця згодна з законам такое патрабаванне датычыць і юрыдычных асоб, якія разводзяць, вырошчваюць, утрымліваюць, перамяшчаюць, забіваюць, рэалізоўваюць статак, перапрацоўваюць і ўтылізуюць прадукты жывёльнага паходжання, так і фізічных, на чыіх падворках маюцца свінні, каровы, коні, козы і г.д. Такім чынам уся дамашняя жыўнасць, за выключэннем той, якую насельніцтва вырошчвае для ўласнага спажывання без мэты атрымаць прыбытак, належыць ідэнтыфікацыі. І жыхары прыватных дамоў, якія маюць дапаможную гаспадарку, павінны гэта зразумець і прыняць меры для рэгістрацыі.

Алгарытм таго не такі і складаны. Як распавяла рэгіянальны прадстаўнік цэнтра інфармацыйных сістэм па нашым раёне Юлія Дадака, вяскоўцам неабходна звярнуцца ў сельскі Савет па месцы жыхарства. Там будуць фарміравацца спісы з указаннем, каму і колькі сродкаў ідэнтыфікацыі (бірак альбо мікрачыпаў з нумарамі) патрэбна. Потым дадзеныя перададуць Юліі Аляксандраўне, і яна ў сваю чаргу даставіць іх. Што датычыць непасрэдна біркавання, то рэгіянальны прадстаўнік запэўніла – і з гэтым праблем не павінна ўзнікнуць.

Да слова, як заўважыла Ю.А. Дадака, усе паслугі, звязаныя з ідэнтыфікацыяй жывёлы для фізічных асоб бясплатныя. Ім неабходна заплаціць толькі за бірку. А кошт яе невялікі, напрыклад, для каровы – 2 рублі.

Калі ж не выканаць такое патрабаванне, не зарэгістраваць дамашнюю жыўнасць, то ў далейшым немагчыма будзе здаваць дамашніх гадаванцаў на мясакамбінат і рэалізоўваць малако дзяржаве.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
2
2020
Красавік
2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Тэма тыдню Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Тэлефоны гарачых ліній