Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
22 кастрычніка 2018 года, 09:21

Чарга для работы рэгістратараў

 

У адпаведнасці з каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да перапісу насельніцтва, які пройдзе ў краіне ў 2019 г., з лістапада бягучага года прыступяць да сваёй працы рэгістратары. Яны пройдуць па ўсіх жылых і нежылых памяшканнях гарпасёлка Урэчча і г. Любані для адпрацоўкі адраснай гаспадаркі, каб максімальна дакладна вызначыць, дзе маюцца аднакватэрныя дамы, а дзе шмат-, колькі пакояў, ложка-месцаў у інтэрнатах і г.д., адначасова правераць наяўнасць і правільнасць іх нумарацыі.

Як зазначыла начальнік аддзела статыстыкі па Любанскім раёне Вольга Міцько, у нас будзе створана пяць рэгістратарскіх участкаў: адзін у гарадскім пасёлку Урэчча і чатыры (адзін з іх рэзервовы) у райцэнтры. Задзейнічаць плануецца работнікаў жыллёва-камунальнай службы. 5 лістапада з імі правядуць вучобу, а з 6 чысла яны пачнуць абход. Кожны рэгістратар атрымае для работыпланшэт, куды загружана інфармацыя па ўчастку для адпрацоўкі (у сярэднім 700 дамоў). Пасля ўсе атрыманыя даныя будуць перанесены на карты, з якімі давядзецца працаваць ужо непасрэдна перапісчыкам.

У сваю чаргу жыхары павінны ўсведамляць важнасць будучай кампаніі і з разуменнем адносіцца да наведвання рэгістратараў, ісці насустрач і адказваць на іх пытанні.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
2
2020
Красавік
Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню