Адбылася прыемная падзея ў дзень памяці святога Антонія
Рымляніна, Наўгародскага цудатворца, у крыптавым храме Нараджэння слаўнага
Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана кафедральнага сабора ў горадзе
Салігорску.
Акрамя айца Аляксандра, агульнацаркоўнымі ўзнагародамі
адзначаны яшчэ тры свяшчэннаслужыцелі Слуцка-Салігорскай епархіі, у якіх на
бягучы год прыпалі памятныя даты з дня нараджэння і хіратоніі (пасвячэння ў
адну са ступеняў духоўнага служэння).
У сваю чаргу прадстаўнікі духавенства шчыра павіншавалі
епіскапа Антонія з днём тэзаімяніцтва. Свае пажаданні яму адрасавалі і
выхаванцы нядзельнай школы кафедральнага сабора, прыхаджане.
Пасля добрых слоў правячы архіерэй адслужыў Літургію сумесна з прысутнымі свяшчэннікамі, узнёс малітву пра захаванне адзінства праваслаўя і міру ў суседняй Украіне, а напрыканцы службы даў архіпастарскае благаславенне ўсім вернікам.
Фота з сайта Слуцка-Салігорскай епархіі.
Вілента