Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Грамадства
21 сакавіка 2019 года, 12:19

70 жыхарак Мінскай вобласці ўдастоены ордэна Маці

 
70 жыхарак Мінскай вобласці ўдастоены ордэна Маці, адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. У нашым раёне ганаровую ўзнагароду атрымалі тры жанчыны.

У іх ліку і Кацярына ПАЛЬЧЫК з аграгарадка Асавец. Кацярына Паўлаўна працуе ў санаторыі «Рассвет-Любань», аднак зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

Разам з мужам Васілём яна выхоўвае пецярых дзетак. Шмат дапамагае бацькам старэйшая дачка – трынаццацігадовая Яна, якая з’яўляецца прыкладам і добрым дарадцам для малодшых: Улада, Міланы, Дарыны і Захара.

Віншуем Кацярыну Пальчык з заслужанай узнагародай і жадаем усяго найлепшага ёй і яе вялікай сям’і.

 

Архіў сайта
2
2020
Красавік
Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Тэма тыдню