Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
22 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Адукацыя і развіццё
28 лютага 2020 года, 12:39

Зацверджаны графік правядзення ЦТ у 2020 годзе

Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах у 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 13 лютага 2020 года нумар 12, паведамляе.

Даты правядзення ЦТ:

беларуская мова - 13 чэрвеня, субота;

руская мова - 15 чэрвеня, панядзелак;

грамадазнаўства - 17 чэрвеня, серада;

матэматыка - 19 чэрвеня, пятніца;

біялогія - 21 чэрвеня, нядзеля;

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 23 чэрвеня, аўторак;

хімія - 25 чэрвеня, чацвер;

фізіка - 27 чэрвеня, субота;

гісторыя Беларусі - 29 чэрвеня, панядзелак;

геаграфія - 1 ліпеня, серада;

сусветная гісторыя (навейшы час) - 4 ліпеня, субота.

Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ устаноўлены:

8 і 10 ліпеня - беларуская і руская мовы;

8 і 12 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя навейшага часу.

У пастанове змешчаны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ. У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботу (2 і 30 мая) - з 9.00 да 18.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5 ліпеня.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.
Архіў сайта
22
2020
Верасень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Дэкрэт №3 Тэлефоны гарачых ліній 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Тэма тыдню