Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
25 травня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Адукацыя і развіццё
10 верасня 2019 года, 11:50

Каля пяцідзесяці гадоў працуе на ніве адукацыі ў Любанскім раёне настаўніца матэматыкі Тамара Хацько

У новым навучальным годзе будуць працягваць сваю дзейнасць многія педагогі-ветэраны, якія з’яўляюцца прыкладам для маладых спецыялістаў у самааддачы і вернасці прафесіі.

Сярод іх – настаўніца матэматыкі Тамара Хацько. На ніве адукацыі Тамара Мікалаеўна працуе каля пяцідзесяці год. Цікавіцца дакладнымі навукамі стала ў час вучобы ў сярэдняй школе №1 г. Любані, таму пасля заканчэння яе паступіла на завочнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і пачала адначасова працаваць у Канстанцінаўскай васьмігодцы.

Калі адкрылася ў 1974 годзе сярэдняя школа №3, перайшла туды і 43 гады аддала гэтай навучальнай установе. Тамара Мікалаеўна з цеплынёй успамінае дружны і згуртаваны калектыў гэтай школы, які рашаў і рашае складаныя педагагічныя задачы. Са сцен яе выйшла мноства таленавітых выпускнікоў, якія працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі.

А зараз настаўніца трэці год працягвае работу ў Ямінскім ВПК ДС-СШ. Прыгожая лясная школа, якая вясной патанае ў квецені садовых дрэў, добрыя, старанныя вучні, цудоўны педагагічны калектыў – усё гэта стала блізкім і дарагім яе сэрцу.

Выбрала прафесію Тамара Мікалаеўна свядома і за ўвесь час ні на хвіліну не ўсумнілася ў правільнасці такога рашэння.

– Вельмі люблю сваю працу, школу, дзяцей, матэматыку, – дзеліцца Тамара Мікалаеўна. –Стараюся максімальна развіць здольнасці кожнага вучня, вучу мысліць, разважаць, адстойваць свой пункт гледжання, весці дыскусіі, рабіць маленькія адкрыцці...

Тамара Мікалаеўна лічыць, што ёй пашчасціла сустрэць граматных, эрудзіраваных педагогаў. І гэта таксама не магло не адлюстравацца на выніках працы. Асабліва натхняе яе работа з матываванымі і таленавітымі вучнямі, якія часта станавіліся пераможцамі раённых і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый.

– Сёння мне хочацца павіншаваць усіх педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, – адзначае Тамара Хацько. –Маладым спецыялістам жадаю задавальнення ад працы, творчых поспехаў. Ну а калі што не зусім атрымоўваецца, агляніцеся: побач заўсёды знойдзецца вопытны педагог, які і дапаможа стаць добрым настаўнікам. Пенсіянерам зычу не толькі здароўя, спакойнага адпачынку, але і знайсці сябе на новым адрэзку жыцця.

 

Ірына

Беразоўская


Архіў сайта
25
2020
Травень
Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №7 Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3