Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
9 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Адукацыя і развіццё
21 лютага 2019 года, 13:01

Гімназія зноў сярод лепшых

 
Ужо трэці год запар лепшай установай адукацыі нашага раёна становіцца Гімназія №1 г. Любані.

 

Высокую адзнаку дзейнасці педагагічнага калектыву можна даць па многіх напрамках: гэта і вынікі выпускнікоў на цэнтралізаваным тэсціраванні, і ўдзел навучэнцаў установы ў прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, творчых конкурсах і спартыўных турнірах… Напрыклад, па выніках ЦТ Любанская гімназія знаходзіцца на трэцім месцы сярод гімназій усяго сталічнага рэгіёна; у мінулым годзе 8 выпускнікоў установы атрымалі на тэсціраванні 86 і больш балаў. Чацвёра рабят скончылі мінулы навучальны год з залатымі медалямі, і ўсе да аднаго выпускнікі паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Гісторыя навучальнай установы бярэ пачатак у 1938 годзе, калі ў Любані была адкрыта руская пачатковая школа. Пазней яна перарасла ў сямігадовую, а ў 1952 годзе – у сярэднюю. 1 верасня 1959 г. навучальны год для вучняў сярэдняй школы №2 г. Любані пачаўся ў новым будынку. А ў 2001 годзе ўстанова са школы была пераўтворана ў гімназію. На сёння тут навучаецца 276 рабят. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 36 педагогаў. Узначальвае калектыў дырэктар Святлана Уладзіміраўна Красюк.

У гімназіі сфарміравана адзіная інфармацыйна-адукацыйная прастора: маецца камп’ютарны клас, два лінгафонныя кабінеты, ва ўсіх адміністрацыйных і навучальных кабінетах, а таксама ў бібліятэцы ёсць камп’ютары з выхадам у інтэрнэт. Эфектыўным вопытам сваёй работы настаўнікі дзеляцца на старонках гімназічнага электроннага часопіса для педагогаў «Форточка». А візітнай карткай работы вучнёўскага самакіравання з’яўляецца інфармацыйны часопіс «Подключайся», які выдаецца ў электронным і друкаваным выглядзе.

 

Настасся

Дашкевіч


 
 

Архіў сайта
9
2020
Ліпень
Тэма тыдню Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні