Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
30 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Адукацыя і развіццё
29 жніўня 2019 года, 10:54

Дэпутаты Любанскага раённага Савета далучыліся да акцый «Збяры партфель першакласніку» і «Дапамажы пайсці вучыцца»

 
Дэпутаты Любанскага раённага Савета, як і ў мінулыя гады, далучыліся да традыцыйных дабрачынных рэспубліканскіх акцый «Збяры партфель першакласніку» і «Дапамажы пайсці вучыцца».

У кожнай сям’і свае фінансавыя магчымасці, а любое дзіця, вядома, марыць пра тое, каб у яго былі прыгожыя алоўкі, сшыткі, стыльны ранец і г.д. Вось і аказваецца падтрымка рабятам са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, а таксама тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Днямі, напрыклад, начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг №520 у г. Любані рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» Віктар Панянкоў, дэпутат райсавета па Рачэнскай выбарчай акрузе №22, наведаўся да матулі з вёскі Забалаці Марыны Ралюк, якая выхоўвае траіх дзетак. 

Самая малодшая яе дачушка Настачка яшчэ ў дзіцячым садку, старэйшая Вераніка пойдзе ў трэці клас, а вось для сына Сашы сёлета прагучыць першы званок. 

Віктар Аляксандравіч павіншаваў рабят з новым навучальным годам, пажадаў ім поспехаў, моцнага здароўя і ўручыў канцылярскія прыналежнасці, спартыўныя, для творчасці. 

І дзяўчынкі, і хлопчык, вядома, узрадаваліся такім падарункам.

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
30
2020
Верасень
Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №3