Тройкі лідараў будуць вызначаны ў чатырох намінацыях: «Лепшая сельская школа з агульнай колькасцю навучэнцаў да 80 чалавек», «Лепшая сельская школа з агульнай колькасцю навучэнцаў больш за 80 чалавек», «Лепшая гарадская школа з агульнай колькасцю навучэнцаў да 800 чалавек» і адпаведна «Лепшая гарадская школа з агульнай колькасцю навучэнцаў больш за 800 чалавек». Пры гэтым пераможцамі будуць прызнаны установы адукацыі, што здалі найбольшую масу макулатуры ў разліку на аднаго навучэнца (кілаграм на чалавека) сярод УА сваёй катэгорыі.
Кожная з 12 школ-пераможцаў атрымае ў падарунак ноўтбук HP. Астатнія, што выканаюць умовы ўдзелу ў конкурсе, – дыпломы.
Да слова, у нашым раёне штогод праводзяцца мерапрыемствы па сборы не толькі паперы, а і пластыка, шкла. І кожны раз свой уклад у агульную справу па сберажэнні матэрыяльных рэсурсаў уносяць усе ўстановы адукацыі рэгіёна, а гэта 11 дзіцячых садкоў і 23 школы. Сёлета ж рабяты, іх настаўнікі і бацькі атрымалі дадатковы стымул і, зразумела, скарыстаюцца шанцам выіграць падарункі. Па меншай меры заяўкі на ўдзел ужо адпраўлены.
Яшчэ адной выдатнай ініцыятывай аператара другматрэсурсаў стаў конкурс «Героям пець лёгка», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя адказных адносін да бытавых адходаў. Для выхаваўчай работы з дзецьмі арганізатары падрыхтавалі відэаўрок «Школа юных Экамэнаў», з дапамогай якога педагогі могуць самастойна правесці са школьнікамі 3-6 класаў інфармацыйную гадзіну адпаведнай тэматыкі. Дыск з запіссю накіравалі па адрасах усіх школ, а таксама прапанавалі прыняць удзел у конкурсе. Для гэтага неабходна правесці з вучнямі малодшых класаў інфармацыйную гадзіну з выкарыстаннем дасланага відэаўрока, зрабіць некалькі фотаздымкаў падчас яго; развучыць словы песенькі «Маленькіх экамэнаў», зняць кліп, у якім не менш за шэсць вучняў вашай школы пяюць гэту песеньку. У роліку неабходна паказаць важнасць перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў і раздзельнага сбору адходаў, змяншэнне ўтварэння смецця для выратавання нашай планеты. Для выканання твора можна выкарыстоўваць «мінус» «Маленькіх экамэнаў», або суправаджэнне любых музычных інструментаў. Далей патрэбна да 31 кастрычніка даслаць відэафайл, разам с заяўкай на ўдзел у конкурсе і фотаздымкамі інфармацыйнай гадзіны па электронным адрасе target99by@gmail.com, або запісаць кліп на дыск і адправіць паштовым адпраўленнем па адрасе: ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», вул. Кальварыйская, д. 25, к. 200, 220073, г. Мінск з паметкай на канверце «Цель 99».
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце http://target99.by.
Арганізатары спадзяюцца на актыўнасць удзельнікаў, а для пераможцаў падрыхтавалі ў якасці ўзнагароды камплекты музычнага, мультымедыйнага абсталявання, а таксама экалагічныя наборы для ўсіх вучняў школы ад Экамэна і янотаў.
Крывальцэвіч