Як распавяла першы сакратар Любанскага раённага камітэта Вольга Радчэня, падчас сёлетняга трэцяга працоўнага семестра ў нас будзе дзейнічаць некалькі студэнцкіх атрадаў – педагагічнага, экалагічнага, сельскагаспарчага накірункаў. Пакуль існуе дамоўленасць аб уладкаванні на часовую занятасць 74 юнакоў і дзяўчат. Хаця жадаючых больш. Рабяты пісалі заявы задоўга да фарміравання атрадаў. У першую чаргу, па словах Вольгі Аляксандраўны, уключаліся ў іх актывісты маладзёжнага руху.
Першымі да справы прыступілі падлеткі, залічаныя ў студатрад “Імпульс”, які на працягу дзесяці дзён займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сем юных рупліўцаў на чале з камандзірам Ксеніяй Скварцовай, навучэнкай Мінскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарта імя Юшкевіча, і камісарам Даніілам Сізам, вучням Гімназіі №1 дапамагалі наводзіць парадак, старанна выконвалі даручаныя заданні.
Падхапілі працоўную эстафету ўдзельнікі студэнцкага атрада, што з мінулага тыдня дзейнічае на базе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Праўда, у адрозненне ад “Імпульса”, работа ў ім разлічана на месяц. Само сабой зразумела, рабяты, калі пастараюцца, змогуць атрымаць нядрэнную зарплату. І, яны, разумеючы гэта, з адказнасцю адносяцца да тых задач, што ставіць кіраўніцтва ЖКГ, прыслухоўваюцца да рэкамендацый і наказаў. Разам з работнікамі прадпрыемства падлеткі займаюцца азеляненнем і добраўпарадкаваннем горада.
– Працуем з ахвотай, – падзяліліся кіраўнікі атрада Анастасія Мірэйчык і Анастасія Кійко, – і не толькі дзеля лепшага заробку, а таму што хочам унесці свой хоць невялікі ўклад у справу навядзення парадку на малой радзіме.
Вілента