Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
9 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Навіны культуры
27 верасня 2018 года, 11:46

Канцэрт пад адкрытым небам

 

У апошні цёплы дзень мінулага тыдня – на свята Раства Прасвятой Багародзіцы (па-народнаму – Багач) – артысты Тальскага сельскага Дома культуры парадавалі жыхароў вёскі Касцюкі міні-канцэртам пад адкрытым небам.

Мерапрыемства пад мілагучнай назвай «Асенняя мелодыя дабра і любві» адбылося на вуліцы Трудавой ля падворка Любові Гоман. Сабралася на свята два дзясяткі чалавек – у асноўным жыхары названай вуліцы, аднак некаторыя прыехалі з іншага пасёлка вёскі на возе, а самы шчыры глядач увогуле прыбыў на веласіпедзе з Дубнікоў.

Артысты выканалі беларускія і рускія народныя песні – некаторыя вяскоўцы падчас спеваў расчуліліся да слёз, іншыя кінуліся ў скокі і закружыліся парамі ў танцах. Падняла землякам настрой жыхарка Касцюкоў Вольга Строганава, прачытаўшы вясёлыя ды павучальныя байкі. Дарэчы, адзін з твораў, якія прадэкламавала Вольга Міхайлаўна, быў надрукаваны ў раёнцы. Напісала яго наша пастаянная пазаштатная аўтарка, жыхарка аграгарадка Сарачы Ніна Шаплыка.

 

Настасся

Дашкевіч


 
 

Архіў сайта
9
2020
Ліпень
2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню Дэкрэт №3 Аддзел адукацыі Любанскага РВК Год малой радзімы Дэкрэт №7