Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
20 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Навіны культуры
27 лістапада 2018 года, 12:59

Беларусь спявае з Сяргеем Выскваркам

 
У мінулую суботу ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3” адбыўся прэм’ерны паказ фальклорнага песеннага шоў “Спявае Беларусь”.

Вядучыя новай праграмы – знакаміты этнограф Ларыса Мятлеўская (добра вядомая гледачам як вядучая тэлеперадачы “Беларуская кухня”), загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Выскварка, а таксама вядомы фалькларыст, аўтар многіх тэматычных кніг Іван Крук.

У перадачы вядучыя наведаюць розныя населеныя пункты нашай краіны, пазнаёмяць гледачоў з іх абрадамі і традыцыямі. Гасцямі кожнай праграмы стануць мастацкія калектывы і творчыя ансамблі – гледачы змогуць азнаёміцца з іх рэпертуарам і нават спець разам з імі з дапамогай караоке-тытраў.

Наступны выпуск тэлеперадачы выйдзе на канале “Беларусь 3” ужо  1 снежня ў11.20. Не прапусціце!

 

Настасся

Дашкевіч


 
 

Архіў сайта
20
2020
Верасень
Тэма тыдню Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы Дэкрэт №7