Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
22 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Навіны культуры
12 кастрычніка 2018 года, 09:23

14 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ - З гiтарай i цымбаламi па жыццi

 
Сярод педагогаў Любанскай дзіцячай школы мастацтваў маецца некалькі сямейных тандэмаў, у іх ліку і сям’я Шагавых.


 

Мікалай Аляксандравіч і Святлана Мікалаеўна – абое яркія творчыя асобы, таленавітыя і апантаныя – пазнаёміліся яшчэ ў студэнцкія гады. Пасля заканчэння Інстытута культуры  маладыя людзі пажаніліся, а неўзабаве прыехалі на Любаншчыну, на малую радзіму Мікалая.

Святлана Мікалаеўна стала педагогам школы мастацтваў.  Яе муж на дзесяць гадоў абсталяваўся ў Цэнтры дзіцячай творчасці; падчас работы там быў створаны добра вядомы сёння ўзорны вакальны эстрадны калектыў «Цэнтр», выступленні якога часта можна ўбачыць падчас гарадскіх святаў. Дарэчы, усе песні, якія выконваюць салісты «Цэнтра», аўтарскія, напісаныя самім Мікалаем Шагавым альбо ў сааўтарстве з паэтамі Любаншчыны.

Зараз Мікалай Аляксандравіч – настаўнік па класе гітары дзіцячай школы мастацтваў. З пачатку навучання ён далучае сваіх юных музыкантаў да ўдзелу ў ансамблі – і падчас трэцяга-чацвёртага года вучобы дзеці ўжо пачынаюць пакараць конкурсныя вяршыні ў складзе гурта «Amigos». Святлана Шагава вучыць рабят ігры на цымбалах – у апошнія гады гэты інструмент набірае папулярнасць сярод першаклашак установы. Лепшыя вучні могуць трапіць у ансамбль цымбалістаў «Улыбка», які існуе ўжо дзесяць гадоў. У рэпертуары калектыву – апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень і танцаў, класічныя п’есы беларускіх кампазітараў;  часта апрацоўваць творы Святлане Мікалаеўне даводзіцца самой.

За доўгія гады Мікалай Аляксандравіч і Святлана Мікалаеўна не згубілі ні творчага бляску ў вачах, ні цеплыні ў сямейных адносінах. Іх кабінеты ў школе мастацтваў знаходзяцца побач, і самі яны жартуюць, што на працы ў іх ёсць свая двухпакаёвая кватэра. Увесь час разам – і дома, і на рабоце, і падчас штодзённай руціны, і пры творчым натхненні – ці не гэта і ёсць сакрэт шчасця сям’і Шагавых?

 

Настасся

Дашкевіч


 
 

Архіў сайта
22
2020
Верасень
Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню