Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
30 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Калейдаскоп
6 сакавіка 2020 года, 10:02

Запрашаем прыняць удзел у рэспубліканскім творчым праекце, прысвечаным 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк» г. Мінска, а таксама рэдакцыя часопіса «Вясёлка» аб’яўляюць рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.

Мэты і задачы яго — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых.

Акцыя праводзіцца з 25 лютага і да 31 мая бягучага года. Удзельнікамі яе могуць стаць бібліятэкі, якія абслугоўваюць дзяцей, дзіцячыя грамадскія арганізацыі і творчыя аб’яднанні, дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Яны на сваіх пляцоўках павінны арганізаваць і правесці мерапрыемствы па творчасці дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, а пасля выслать творчую справаздачу з малюнкамі і здымкамі на электронны адрас «Вясёлкі»: Vyaselka2011@yandex.ru

Пераможцы атрымаюць Дыпломы і падарункі. Магчыма таксама і выданне асобнай кнігі з лепшымі працамі творчага праекту.

Для ацэнкі конкурснай працы створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк. Узначальвае журы сам  шаноўны юбіляр Уладзімір Ліпскі.

Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 г. у  17.00.

Далучайцеся да творчага конкурсу. Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс «Вясёлка», т. 200-91-90, vyaselka2011@yandex.by, сайт: http://www.veselka.by
Архіў сайта
30
2020
Верасень
Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы Дэкрэт №3 Тэма тыдню 2-е еўрапейскія гульні Дэкрэт №7 Аддзел адукацыі Любанскага РВК