Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
6 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Калейдаскоп
12 кастрычніка 2018 года, 09:50

Кожнае дзіця – плод кахання

 
У рамках Тыдня маці адбылася акцыя «Павіншуем маму з малышом».

 

Начальнік аддзела загс Любанскага райвыканкама Валянціна Вечар завітала з падарункамі да любанчан Паўла і Наталлі Мамайкаў, у якіх якраз напярэдадні свята з’явілася на свет прыгажуня Міхаэла. Яна – пятае дзіця ў маладой сям’і. Валянціна Міхайлаўна пажадала расці дзяўчынцы здаровай, шчаслівай, быць сагрэтай любоўю і пяшчотай родных.

А бацькі запэўнілі, што ўсіх сваіх крывінак – дваіх сыночкаў і трох дачушак – яны ахінаюць клопатам, бо кожнае дзіця для іх – сапраўды плод кахання. Дарэчы, старэйшыя Насця і Віка (2009 і 2011 гадоў нараджэння) ужо сапраўдныя памочніцы для мамы і таты, ды і Сашка, якому пяць, і нават двухгадовы Дамірчык з нараджэннем сястрычкі праяўляюць самастойнасць і адказнасць. З самага маленства бацькі прывучаюць дзетак быць дружнымі, паважлівымі ў адносінах адно да аднаго і да старэйшых. А яшчэ працалюбівымі – любую справу выконваюць толькі разам.

Павел і Наталля Мамайкі лічаць сябе шчаслівымі мужам і жонкай і, вядома, татам і мамай. «Хаця, калі жаніліся, нават і не меркавалі пра такую вялікую сям’ю, – зазначыла Наталля Віктараўна, – мабыць, на тое Божая воля».

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
6
2020
Красавік
2-е еўрапейскія гульні Год малой радзімы Дэкрэт №3 Дэкрэт №7 Тэлефоны гарачых ліній Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню