Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
21 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Калейдаскоп
18 красавіка 2019 года, 11:51

Божую літургію здзейсніў епіскап

 
 
У мінулую пятніцу, якая прыйшлася на  пятую сядміцу Вялікага посту, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў Божую літургію папярэднеасвечаных дароў у храме Праабражэння Гасподняга ў горадзе Любані.

Уладыку саслужылі протаіерэй Мікалай Лабынько, сакратар епархіяльнага ўпраўлення, протаіерэй Аляксандр Драгун, благачынны Любанскай царкоўнай акругі, а таксама настаяцелі шэрагу прыходаў храмаў нашага раёна.

Свяшчэннаслужыцелі разам з прыхаджанамі ўзнеслі шчырую малітву за захаванне адзінства Праваслаўя, аб міры ў суседняй Украіне. Папрасілі ва Усявышняга заступніцтва і дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях.


Пасля прычасця і прыняцця вернікамі Святых Хрыстовых Тайн епіскап звярнуўся з наказам да прысутных, пажадаў любанчанам духоўнага росту, жыць па запаведзях Божых і даў сваё архіпастырскае благаславенне.

 

 

 

 

Архіў сайта
21
2019
Ліпень
Тэлефоны гарачых ліній Год малой радзімы Аддзел адукацыі Любанскага РВК Тэма тыдню Дэкрэт №7 Дэкрэт №3 2-е еўрапейскія гульні