Камусьці для свойскай жывёлы трэба было зерня набыць, некаму – бульбы ды гародніны, хтосьці ў павільёне прыцэньваўся да мясапрадукцыі. Аматары кветкаводства выбіралі саджанцы дэкаратыўных раслін для ўпрыгожвання сваіх прысядзібных участкаў. Карацей кажучы, кожны наведаўся на кірмаш за патрэбным яму таварам.
Варта зазначыць, што асартымент іх быў не сціплым – прапанавалі новы ўраджай і мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, і прыватныя прадпрымальнікі. Яшчэ можна было купіць садавіну, хлебабулачныя вырабы, свежую рыбу і многае іншае, а таксама падсілкавацца гарачай юшкай.
Не было цяжкасцей і з дастаўкай пакупак. Сэрвісная служба, арганізаваная раённым камітэтам ГА «БРСМ» сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адпрацавала сумленна. У першую чаргу дапамога аказвалася адзінокім пажылым грамадзянам, а ўвогуле валанцёры не адмаўлялі нікому.Ручнымі каляскамі адвозілі мяшкі са збожжам, морквай, бульбай і г.д. да аўтамашыны, а пасля – па неабходных адрасах.
Хто ж не паспеў удосталь запасціся на зіму сельгаспрадукцыяй, можа зрабіць гэта яшчэ і ў суботу 28 верасня, калі пройдзе чарговы кірмаш.
Вілента