Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
2 красавіка 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Эканоміка
26 жніўня 2019 года, 13:23

Падсумаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любанскага раёна за студзень-чэрвень 2019 года

 
Шэсць з даведзеных васьмі прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця выканана на Любаншчыне па выніках работы за першае паўгоддзе бягучага года. Пра гэта на пасяджэнні райвыканкама распавёў намеснік старшыні Мікалай Кудра.

Не ўдалося дасягнуць даведзеных заданняў па экспарце паслуг і вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. У той жа час па іншых накірунках дзейнасці з пастаўленымі задачамі справіліся някепска, зазначыў Мікалай Мікалаевіч.

Так, экспарт тавараў за справаздачны перыяд склаў 252,7 працэнта пры плане 103%. Аноўныя пастаўшчыкі прадукцыі за межы краіны ў нас таварыства з абмежаванай адказнасцю «Александроў», ЗТАА «Уніфорэст» і ЗПП «Любанская фабрыка адзення».

Прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прыцягнута ў раён 20,028 мільёна долараў ЗША (найбольш – ЗТАА «Слаўкалій»).

Як і патрабавалася, працаўладкавана 40 чалавек на створаныя рабочыя месцы, у тым ліку 30 – на прамысловых прадпрыемствах, 5 – на прыватных, 2 – у арганізацыях аховы здароўя.

Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыўся да 105,4 працэнта (заданне – 105%). Лідзіруючыя пазіцыі па-ранейшаму ўтрымлівае райспажыўтаварыства, на долю якога прыходзіцца 34,4% ад агульнага паказчыку. Нарошчваюць сумы рознічнага тавараабароту гандлёвыя сеткі («Еўраопт», «Дабраном», «БелМаркет» і г.д.) – на іх рахунку ўжо 24,5%.

У эканоміку раёна за студзень–чэрвень 2019 года ўкладзена амаль 258 млн рублёў інвестыцый, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы выкарыстана 144,6 мільёна руб. (практычна 64 працэнты ў агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал). Найбольшая колькасць сродкаў асвоена арганізацыямі бязведамаснай падначаленасці.

Прамысловымі прадпрыемствамі выпушчана прадукцыі на 27 млн руб., тэмп росту ў супастаўных цэнах склаў практычна 140 працэнтаў. Запасы гатовых вырабаў па стане на 1 ліпеня бягучага года ў цэлым па раёне саставілі 928 тысяч руб., ці 23% (для параўнання: на 1 студзеня 2019 гэта лічба была 29%). Найбольшая ўдзельная вага іх на заводзе сценавых блокаў, заводзе сілавой гідраўлікі.

Вядома, што рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва залежаць ад даходаў. Памер намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты за першае паўгоддзе ў Любанскім раёне, па словах М.М. Кудры, склаў 764,2 рубля, што на 15,6 працэнта вышэй, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Найбольшы сярэдні заробак у галіне прамысловасці, будаўніцтва, транспарту. Разам з тым у васьмі арганізацыях (эксперыментальнай базе «Любанская», адкрытых акцыянерных таварыствах «БВА», «Палессе-агра», «Чырвоная Змена», сельгасфіліяле «Гарадзяцічы», раённым камбінаце бытавога абслугоўвання і інш.) узровень заработнай платы ніжэй за 500 руб. У сувязі з чым Мікалай Мікалаевіч прапанаваў упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з аддзелам эканомікі райвыканкама прапрацаваць пытанне магчымасці павышэння аплаты працы на вышэйназваных прадпрыемствах.

Таксама ён рэкамендаваў кіраўнікам і спецыялістам прыняць усе меры па павелічэнні вытворчасці і выхадзе на прыбытковую работу арганізацый, так як пяць іх па выніках першага паўгоддзя з’яўляюцца, так сказаць, праблемнымі, маюць чыстыя страты. Звярнуў увагу намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта і на неабходнасць уцягнення ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасці, дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў. Усё гэта актуальныя пытанні, за несвоечасовае рашэнне якіх спытаюць строга, падсумаваў М.М. Кудра.

На здымку: намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Мікалай Кудра.

Фота з архіву «ГЛ».

 

Наталля

Вілента


Архіў сайта
2
2020
Красавік
Тэма тыдню Год малой радзімы Тэлефоны гарачых ліній Дэкрэт №3 Дэкрэт №7 2-е еўрапейскія гульні Аддзел адукацыі Любанскага РВК