Надвор'е:

Курсы валют:
Аб'явы
Радыё
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»
(8-017-94) 55-5-62 ,
SMS-інфармаванне

+ 375-29-194-77-56

Прапанаваць навіну
13 ліпеня 2020 года
Все сельсоветы
Галоўная  /  Навіны  /  Эканоміка
29 сакавіка 2019 года, 06:31

Гандаль ідзе шпарка

 
На пляцоўцы паблізу адміністрацыйнага будынка Любанскага лясгаса на мінулых выхадных пачаўся гандаль бярозавікам. 

Як паведаміла інжы-нер па пабочным карыстанні лесам Караліна Ахрамовіч, за першыя пяць дзён продажу (з 23 па 27 сакавіка ўключна) насельніцтву рэалізавалі 17 тон гэтага вітаміннага напою амаль на 3,5 тысячы рублёў.

Калі мы наблізіліся да месца продажу бярозавіку, каб зрабіць фотаздымак, заўважылі, што гандаль ішоў шпарка. Грамадзяне прыходзілі па тавар з рознымі ёмкасцямі: з трохлітровымі слоікамі, пластыкавымі бутэлькамі і бутлямі, каністрамі і бітонамі.

У дзвюх жанчын, якія чакалі сваёй чаргі, каб напоўніць тару, запыталі: «Што вы будзеце пасля рабіць з бярозавікам?» Адна адказала: «Пракіпячу і буду піць. Так пачышчу крыху ныркі». А вось другая збіралася яго закансерваваць з дабаўленнем цукру і долек апельсіна.

Адміністрацыя лясгаса пайшла насустрач просьбам грамадзян і ў першай палове дня 27 сакавіка арганізавала рэалізацыю соку ў горадзе Любані каля магазіна «Журавінка», што было вельмі зручна для жыхароў так званага мікрараёна.

Дарэчы, сёлета ў раёне бярозавік нарыхтоўваюць толькі ў адным лясніцтве – Соснаўскім.

 

Дар'я

Рабцава


Архіў сайта
13
2020
Ліпень
Аддзел адукацыі Любанскага РВК Дэкрэт №3 Дэкрэт №7 Год малой радзімы 2-е еўрапейскія гульні Тэлефоны гарачых ліній Тэма тыдню