ТЭМА ТЫДНЯ


Аб рабоце эканомікі і праектах прагнозу, бюджэту і грашова­крэдытнай палітыкі на 2018 год

Лукашэнка: у эканоміцы намеціўся рост, але падстаў для самазаспакоенасці няма

У беларускай эканоміцы ў 2017 годзе намеціўся некаторы рост, але падстаў для самазаспакоенасці няма, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на дакладзе ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што 2018 год будзе асаблівым. Трэба будзе пераадолець адставанне, дапушчанае ў 2016 годзе, і выйсці на траекторыю пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

На нарадзе абмеркаваны важнейшыя дакументы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якія вызначаць развіццё краіны ў будучым годзе. У прыватнасці, Саветам Міністраў адобраны і ўнесены на разгляд праекты ўказаў аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018 год і асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі рэспублікі на 2018 год, законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год.

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць да 20 снежня канчатковы варыянт праекта бюджэту на 2018 год

У цэлым Прэзідэнт станоўча ацаніў праект бюджэту. «Усё падлічана нармальна. У асноўным усё правільна сказана. Але саскочце з верхатуры на зямлю. Людзі хочуць нармальна жыць», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў знайсці сродкі, каб падтрымаць бюджэтных работнікаў і сацыяльна слабаабароненыя слаі насельніцтва.

У якасці асноўных параметраў для разліку праекта бюджэту на 2018 год прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі – 101,2 працэнта, сярэднегадавыя параметры: інфляцыя – 107,4 працэнта, стаўка рэфінансавання – 11 працэнтаў гадавых, цана на нафту – $43 за бараль, курс долара – Br2,038 і 62,3 расійскага рубля.

Аб’ём даходаў рэспубліканскага бюджэту прагназуецца ў суме Br20,5 млрд, або 107,5-107,8 працэнта да ацэнкі даходаў 2017 года. Расходы запланаваны ў суме Br19,8 млрд, што складае амаль 107 працэнтаў да ацэнкі 2017 года. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме Br718,3 млн (0,64 працэнта ВУП) і будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу.

Прыярытэтнымі задачамі пры фарміраванні праекта бюджэту на 2018 год з’яўляюцца своечасовыя і ў поўным аб’ёме выплаты па знешніх дзяржаўных абавязацельствах без нарошчвання доўгу, а таксама забеспячэнне ў поўным аб’ёме ўсіх расходаў па сацыяльных выплатах і заработнай плаце ў бюджэтным сектары і сферы дзяржаўнага кіравання, захаванне не ніжэйшай за 2017 год дзяржаўнай падтрымкі экспарту тавараў беларускай вытворчасці.

Асаблівасцю праекта прагнозу на 2018 год з’яўляецца аднаўленне ўнутранага попыту – Кабякоў

«Адметнай асаблівасцю праекта прагнозу з’яўляецца максімальнае задзейнічанне існуючых рэсурсаў і збалансаванае аднаўленне ўнутранага попыту. Рост эканомікі ў аднолькавай ступені будзе забяспечвацца як за кошт унутранага, так і знешняга попыту», – сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у аснову праекта прагнозу пакладзены два сцэнарыі развіцця: «Першы – мэтавы, які ў асноўным забяспечвае выхад на траекторыю росту эканомікі, прадугледжаную пяцігадовай праграмай. Другі – кансерватыўны, на базе якога разлічаны праект бюджэту». Андрэй Кабякоў канстатаваў, што пры мэтавым сцэнарыі цана нафты прагназуецца на ўзроўні $45,9 за бараль, курс расійскага рубля – 60,5 за долар, тэмп росту расійскай эканомікі – 101,7 працэнта, кошт калійных угнаенняў – $205 за т.

У адпаведнасці з праектам прагнозу, тэмп росту ВУП у 2018 годзе складзе 103,4 працэнта, тэмп росту прадукцыйнасці працы – 102,8 працэнта, тэмп росту экспарту тавараў і паслуг – 106 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю таварамі плануецца на ўзроўні «мінус» $33,4 млн, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове – $1,45 млрд. «Рэальна наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павялічацца на 3,2 працэнта. Будзем утрымліваць індэкс інфляцыі на ўзроўні не вышэйшым за 107 працэнтаў», – сказаў Андрэй Кабякоў.

Асноўны ўклад у рост ВУП забяспечыць прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, гандаль, транспарт, інфарматызацыя і сувязь.

Праектам прагнозу запланавана пабудаваць 3,5 млн кв.м жылля.

БелТА.

Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія