Саміт АДКБ у Мінску


У Палацы Незалежнасці 30 лістапада адбылася сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Лукашенко: Беларусь является последовательным сторонником активного взаимодействия в ОДКБ Беларусь является последовательным сторонником активного взаимодействия в Организации Договора о коллективной безопасности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил 30 ноября в Минске, открывая заседание в узком составе сессии Совета коллективной безопасности ОДКБ. На снимке: 1. заседание в узком составе. Фото Андрея Стасевича, БЕЛТА. 2, 3. Александр Лукашенко. 4. Президент Кыргызстана Сооронбай Жээнбеков. 5. Президент Казахстана Нурсултан Назарбаев. 6. Президент Армении Серж Саргсян. Фото Юрия Орешкина, БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы ў вузкім складзе. Прэзідэнты абмеркавалі тэндэнцыі развіцця міжнароднай сітуацыі і прымаемыя меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі АДКБ.

Затым у фармаце пленарнага пасяджэння бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў, у тым ліку праекты розных дэкларацый і рашэнняў, тэматыку забеспячэння бягучай дзейнасці арганізацыі.

На саміце падведзены вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе. Беларусь ставіла задачы ўзмацніць уплыў арганізацыі на міжнароднай арэне, павысіць аператыўную гатоўнасць Калектыўных сіл, забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржаў-членаў, а таксама рэалізаваць комплекс дадатковых мер па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, распаўсюджванню наркотыкаў і незаконнай міграцыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

Па выніках саміту прынята шэраг рашэнняў па розных напрамках дзейнасці АДКБ.

Цяпер у склад АДКБ уваходзяць шэсць дзяржаў: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Ключавымі задачамі АДКБ з’яўляюцца забеспячэнне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі членаў, паглыбленне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння і інтэграцыі, каардынацыя знешнепалітычных пазіцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бяспекі, развіццё супрацоўніцтва па процідзеянні выклікам і пагрозам, ажыццяўленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

 

Сумесная заява аб сітуацыі ў Сірыі і вакол яе прынята на саміце АДКБ у Мінску

Праект гэтай заявы быў распрацаваны па ініцыятыве Расіі. У дакуменце выказваецца падтрымка суверэнітэту, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

У тэксце адлюстравана, што дзяржавы-члены АДКБ выступаюць за хутчэйшую ліквідацыю тэрарыстычнай пагрозы і спыненне ўнутранага ўзброенага канфлікту ў гэтай краіне палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

Прэзідэнты краін АДКБ таксама прынялі сумесную заяву аб падтрымцы пасрэдніцкіх намаганняў сустаршынь Мінскай групы АБСЕ па нагорна-карабахскім урэгуляванні. У ёй выказваецца падтрымка міжнародным намаганням па дасягненні ўрэгулявання гэтага канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

 

Краіны АДКБ удзячны Беларусі за паспяховае старшынства ў арганізацыі

«Хачу падзякаваць ад нас беларускаму боку за паспяховае старшынства ў АДКБ за мінулы перыяд», – сказаў ад імя ўдзельнікаў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Пасля Беларусі старшынства ў АДКБ прымае Казахстан, і Нурсултан Назарбаеў на пасяджэнні абазначыў прыярытэты. У іх ліку пашырэнне інструментаў узаемадзеяння дзяржаў-членаў АДКБ у ваеннай сферы, арганізацыя практычнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў АДКБ, удзел арганізацыі ў фарміраванні міжнароднай сістэмы процідзеяння тэрарызму. Прыярытэтамі казахстанскага старшынства стануць таксама сумесныя меры рэагавання краін АДКБ на пагрозы кібербяспецы і павышэнне эфектыўнасці мер па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў.

БелТА.

www.belta.by

Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія