Паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу


Праверкі прадпрымальнікаў будуць значна скарочаны, а вядзенне сваёй справы стане максімальна простым. На гэта накіраваны пакет дакументаў па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу, прыняцце якога чакаецца ў самы бліжэйшы час.

Ключевой документ по либерализации в экономике Беларуси вынесен на рассмотрение Лукашенко Ключевой документ по либерализации в экономике Беларуси - проект декрета "О развитии предпринимательства" вынесен на рассмотрение Президента Беларуси Александра Лукашенко во время рабочей встречи с первым вице-премьером Василием Матюшевским. На снимке: Александр Лукашенко и Василий Матюшевский. Фото Николая Петрова, БЕЛТА.

Праект дэкрэта вынесены на разгляд Лукашэнкі

Ключавы дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы Беларусі – праект дэкрэта «Аб развіцці прадпрымальніцтва» – вынесены на разгляд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў час рабочай сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім 26 верасня (на здымку).

«Мы прадаўжаем весці размову аб дакументах, нарматыўна-прававых актах, якія будуць садзейнічаць лібералізацыі нашай эканомікі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Па выніках рабочай сустрэчы і дэталёвага абмеркавання шэрагу момантаў Аляксандр Лукашэнка падтрымаў усе прапанаваныя нормы, і прадстаўленыя дакументы ў хуткім часе будуць падпісаны.

 

Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні магчымасцей
для бізнесу без рэгістрацыі ІП

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня падпісаў Указ нумар 337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб». Дакументам пашыраецца пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку.

У гэты пералік увайшлі такія віды дзейнасці, як рэалізацыя самастойна прыгатаваных грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, муроўцы печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп’ютарнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр’ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульніцкія і касметычныя паслугі.

 

Падпісаны ўказ аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг у вёсцы і ў малых гарадах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 верасня падпісаў Указ нумар 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання». Дакумент прадугледжвае магчымасць устанаўлення на асобных тэрыторыях (у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчах з сярэдяй колькасцю насельніцтва да 10 тыс. чалавек) асаблівага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з выплатай падатку на прыбытак для прадпрыемстваў у памеры 6 працэнтаў і адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры адной базавай велічыні, а таксама іншых спрошчаных умоў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці.

Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне суб’ектаў гаспадарання ад падатку на дабаўленую вартасць, падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

 

Менш праверак і штрафы для «кантралёраў» – Анфімаў

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы падрабязна расказаў аб галоўных падыходах і навацыях праекта ўказа «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

Паводле яго слоў, дакумент накіраваны на ўдасканаленне кантрольнай дзейнасці, лібералізацыю ўмоў вядзення бізнесу і адыход ад пільнага кантролю. У прыватнасці, прадугледжваецца адмена ведамаснага кантролю і адыход ад сістэмы планавых праверак, у рамках якой наведаць суб’ект гаспадарання можна было нават пры адсутнасці парушэнняў з яго боку і без іншых важкіх прычын.

Пры гэтым характар праверак пяройдзе з карнага на прафілактычны. У выпадку ўстаранення прадпрыемствам выяўленых парушэнняў ва ўстаноўлены тэрмін меры адказнасці прымяняцца не будуць.

«Уводзіцца адказнасць «кантралёраў» за неабгрунтаваныя прад’яўленні патрабаванняў да суб’екта гаспадарання або правя-
дзенне праверак у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, – звярнуў увагу Леанід Анфімаў. – Накладаць адказнасць будзе і пракуратура, і Камітэт дзяржкантролю».

Рашэнне, спыняць работу кампаніі ці не, будзе прымаць выключна яе кіраўнік на падставе рэкамендацый правяраючых. Аднак за свае дзеянні ён будзе несці ўсю адказнасць.

Плануецца, што дакумент будзе падпісаны да 1 кастрычніка і ўступіць у сілу з пачатку 2018 года.

БелТА.

www.belta.by

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія