Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў


Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага. Рэгістрацыя кандыдатаў завяршылася 18 студзеня. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю: выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.
Инфографика
У час анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, расказала аб асаблівасцях цяперашняй выбарчай кампаніі.
Больш за 22,2 тыс. кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравана на мясцовых выбарах у Беларусі
Больш за 22,2 тыс. кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравана на мясцовых выбарах у Беларусі. Лідзія Ярмошына нагадала, што ў якасці кандыдатаў у дэпутаты было вылучана 22 712 кандыдатаў. «Засталося на гэты момант 22 278. З ліку выбыўшых 123 чалавекі адклікалі свае кандыдатуры добраахвотна і 311 (1,37 працэнта) – гэта адмовы ў рэгістрацыі. Карціна, вядома, будзе змяняцца: нехта будзе ўдзельнічаць, нехта будзе адклікацца», – растлумачыла кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што большасць сельскіх акруг будуць безальтэрнатыўнымі. «Што да Саветаў самага высокага ўзроўню – абласных, то ў Брэсцкім рэгіёне сем безальтэрнатыў-ных акруг, або 12,3 працэнта, у Віцебскай вобласці – 22 (36,7 працэнта), Гомельскай – 3 (5 працэнтаў), Гродзенскай – 40 (66,7 працэнта). У Мінскай вобласці тры безальтэрнатыўныя акругі, што складае 5 працэнтаў, а ў Магілёўскай няма ні адной. Сярэдні конкурс – крыху менш як тры кандыдаты на месца», – расказала яна. У Мінску таксама няма безальтэрнатыўных акруг.
Кандыдаты ў дэпутаты адкрылі ўжо 241 рахунак для вядзення агітацыі
на мясцовых выбарах у Беларусі
«Больш за ўсё іх у Мінску – 89. Тут, напэўна, кожны трэці кандыдат адкрыў свой рахунак, нават больш. У Магілёўскай вобласці пакуль толькі 9 рахункаў, у Мінскай – 45, у Гродзенскай – 8, у Гомельскай – 42 рахункі. У Віцебскай і Брэсцкай абласцях іх адкрыта 10 і 38 адпаведна», – расказала Лідзія Ярмошына.
Яна звярнула ўвагу, што кандыдаты ў дэпутаты толькі пачынаюць адкрываць рахункі. Кіраўнік ЦВК не выключыла, што яны разлічваюць на вядзенне бясплатнай перадвыбарнай кампаніі, абапіраючыся цалкам на свае каманды і грамадскія аб’яднанні, якія іх падтрымліваюць.
Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах
у Беларусі можа перасягнуць 60 працэнтаў
«Думаю, што ў цэлым па краіне яўка будзе больш за 60 працэнтаў. У выніку таго, што ў нас ёсць такі інстытут, як датэрміновае галасаванне», – сказала Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна нагадала, што на мясцовых выбарах у Беларусі бар’ер яўкі не ўстаноўлены. «Яны адбудуцца пры любой яўцы, нават калі прыйдзе адзін чалавек. Але, думаю, мы не можам даводзіць сітуацыю да абсурду. Не можа наогул улада лічыцца ўладай, калі яе падтрымалі менш як 20 працэнтаў выбаршчыкаў», – лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Праводзіць электроннае
галасаванне дарэчы толькі для тых, хто жыве за мяжой
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама пракаменціравала выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у выбарчых кампаніях. «Электроннае галасаванне, на мой погляд, павінна прымяняцца ў вельмі рэдкіх выпадках. Бачу яго перспектыву толькі для арганізацыі галасавання грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой», – сказала яна.
Лідзія Ярмошына ўпэўнена, што ніколі не трэба адмаўляцца ад дэмакратычных традыцый, а менавіта ад неабходнасці прыходу выбаршчыкаў на ўчасткі, дзе яны могуць сустрэцца з суграмадзянамі, убачыць, як працуе выбарчая камісія.
У час некалькіх выбарчых кампаній ЦВК запрашала грамадзян на ўчасткі для галасавання па SMS. У гэтым годзе такія паведамленні рассылацца не будуць.
Пытанне развядзення выбараў 2020 года
могуць абмяркоўваць на кансультацыях Прэзідэнт і парламент
«Справа ў тым, што пытанне назначэння выбараў Прэзідэнта – гэта пытанне парламента, а пытанне назначэння выбараў у парламент – пытанне Прэзідэнта. Гэта можа ажыццяўляцца шляхам сумесных кансультацый кіраўніцтва парламента з кіраўніком дзяржавы», – растлумачыла Лідзія Ярмошына, гаворачы аб тэхнічным баку развядзення дзвюх палітычных кампаній, якія запланаваны на 2020 год.
Згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, апублікаваным на сайце Цэнтрвыбаркама, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 30 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – не пазней за 10 верасня, выбары членаў Савета Рэспублікі — не пазней за 11 верасня.
БелТА.
www.belta.by
Інфаграфіка БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія