Яркая зорка айчыннай літаратуры


Самабытны, яркі талент, чалавек з багатай творчай біяграфіяй пісьменніка і журналіста, франтавік Іван Муравейка ўчора адзначыў свой 95-гадовы юбілей.

3-25-10

А гэта, безумоўна, добрая нагода ў чарговы раз распавесці пра нашага славутага земляка, якога без перабольшвання можна назваць жывой легендайЛюбаншчыны.

Іван Андрэевіч нарадзіўся ў вёсцы Таль. Там закончыў сямігодку, затым вучыўся ў Любанскай СШ №1. Праяўляў прагу да ведаў, з ахвотай і вялікім жаданнем засвойваў увесь праграмны матэрыял. Таксама з задавальненнем прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і вёскі і ўжо тады карыстаўся аўтарытэтам не толькі сярод аднагодкаў.

У 1939 г. паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі. Але вучыцца там доўга не давялося – праз тры месяцы Іван Муравейка быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пачаўся новы этап яго жыцця. Ваеннае ліхалецце пакінула не толькі незагойныя раны на сэрцы, а і адмеціны на целе. У жніўні 1941 г. падчас бітвы ў раёне Ельні быў цяжка паранены. У шпіталі ў Алтайскім краі доўга выхаджвалі нашага земляка. А як толькі крыху акрыяў, ён атрымаў накіраванне ў ваеннае вучылішча. Пасля пяцімесячнай падрыхтоўкі Іван Муравейка ўжо як малодшы лейтэнант-мінамётчык вярнуўся на фронт. І сёння памятае ён прарыў нямецкай абароны і акружэнне фашысцкіх войскаў у бітве на Волзе, фарсіраванне Дняпра, Днястра і г. д. Некаторы час Івану Андрэевічу давялося камандаваць мінамётным узводам. А ў лістападзе 1944 г. яго прызначылі літсупрацоўнікам дывізійнай газеты, потым карэспандэнтам армейскай. Наш зямляк дайшоў да Берліна і там пакінуў на рэйхстагу свой надпіс: «Я – Іван з Беларусі».

Два ордэны Айчыннай вайны, ордэн Чырвонай Зоркі і медалі – «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» (1945 г.), «За перамогу над Германіяй» – сведчанне мужнасці і патрыятызму, адданасці і любові да роднага краю Івана Муравейкі. Дарэчы, гэтыя якасці ён праявіў не толькі ў гады ліхалецця, а і ў пасляваенны час, распавядаючы пра дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі, культурныя навіны рэгіёну на старонках раённай газеты і апяваючы Айчыну ў сваіх творах.

Творчая дзейнасць нашага земляка высока ацэнена на дзяржаўным узроўні. За важкі ўклад у беларускую культуру І.А. Муравейка ў 1983 г. атрымаў званне заслужанага работніка культуры, у 1996 г. ён стаў першым лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі, у 2002 г. удастоены медаля Францыска Скарыны. І гэта не поўны пералік узнагарод ганаровага грамадзяніна г. Любані.

Вясёлкавыя колеры дзяцінства – у творах

Яшчэ ў юнацтве Іван Муравейка захапіўся літаратурнай дзейнасцю. Яго першы твор быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1936 годзе. Верш «Зіма» паклаў пачатак вялікаму творчаму шляху, і ў выніку талент нашага земляка заззяў яркай зоркай на небасхіле беларускай літаратуры.

У 1955 г. выйшла яго першая кніга вершаў «Песня над палямі». Затым былі зборнікі «Ручаінкі», «Пра работу і ляноту», «Дружная сямейка», «Сняжынкі-смяшынкі», «Сем колераў вясёлкі», «Лясное возера», «Мы таксама падрасцём», «Дуб і дубок», «Няхай сонца не заходзіць» (1981 г.), «Я прыдумаў казку», «Сем унукаў, сем дзядоў», «Куды ні пойдзеш – цуды знойдзеш», «Вадзіца з крыніцы», «Растуць дзеці», «Чые рукі прыгажэйшыя» і г. д. Толькі за апошнія пятнаццаць гадоў убачылі свет дванаццаць кніг Івана Муравейкі.

Тэматыка твораў пісьменніка досыць шырокая. У многіх адлюстраваны падзеі ваеннага ліхалецця. З Вялікай Айчыннай Іван Андрэевіч прынёс некалькі сшыткаў і блакнотаў з вершамі, нарысамі, апавяданнямі, франтавымі замалёўкамі. Яны ўвайшлі ў кнігу «Прынёс з вайны». Як даніна памяці баявым сябрам, выдадзена «Я – Іван з Беларусі».

Але ўсё ж асноўнае месца ў творчасці нашага земляка адведзена дзіцячай тэме. Вершы, апавяданні, казкі і інш. для дзяўчынак і хлопчыкаў вызначаюцца вобразнай мовай, узнёсласцю, займальнымі сюжэтамі, прасякнуты замілаваннем да ўсяго, што акаляе; у іх быццам сплецены ўсе вясёлкавыя колеры дзяцінства. Творы для юных чытачоў маюць цікавы змест, адлюстроўваюць дзіцячыя фантазіі; вучаць быць назіральнымі, уважлівымі, любіць прыроду, бачыць прыгожае ў простых на першы погляд рэчах, асэнсоўваць узаемасувязь чалавека і прыроды; выхоўваюць разуменне iдэалаў дабрынi, адданасцi сваім краю і народу.

На вершах Івана Андрэевіча вырасла ўжо не адно пакаленне маленькіх любанчан – іх чытаюць у дзіцячых садах і школах, завучваюць на памяць і нават інсцэніруюць. У многіх сем’ях ужо стала традыцыяй перад сном бавіць час менавіта за кнігай Муравейкі. Яго творы даюць дзецям магчымасць пафантазіраваць, уявіць сябе героямі разнастайных сюжэтаў, а бацькам – панастальгіраваць пра пару, калі яны самі былі малымі.

Пісьменнік працягвае радаваць чытачоў новымі творчымі знаходкамі. Майстар слова плённа працуе, папаўняе сваю літаратурную спадчыну – сёлета, напрыклад, выдадзены кнігі «Дабрыня», а таксамане вялікая, але вельмі цікавая, «Як завуць казу?». Ёсць задумкі ў аўтара і на будучае…

Хочацца шчыра пажадаць Івану Андрэевічу спаўнення ўсіх творчых мар, натхнення на доўгія гады, каб з-пад яго пяра выйшла яшчэ не адна цудоўная кніга.

Наталля Вілента.

gl_natvil@tut.by

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія