Экскаватаршчык


З дзяцінства любанчаніну Аляксею Чэркасу падабалася назіраць, як працуюць розныя агрэгаты, прычым не проста трактары, а больш цяжкая тэхніка – бульдозеры, краны і г.д. І, вядома, як кожнаму хлопчыку, хацелася «паруліць».

экскаватаршчык

Тое жаданне захавалася ў Аляксея да заканчэння школы. Таму пасля трэцяй гарадской адзінаццацігодкі падлетак направіўся ў Любанскі сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй, дзе набыў спецыяльнасць трактарыста-машыніста. І адразу пачаў тэарэтычныя навыкі прымяняць на практыцы – у ПМК-101. Па накіраванні арганізацыі дадаткова атрымаў пасведчанне машыніста экскаватара. З таго часу (з 2010 г.) і эксплуатуе землярыйную машыну, на якой займаецца пракладкай каналаў, іх падчысткай і г.д. Прычым не толькі ў нашым раёне – зараз, у прыватнасці, Аляксей Анатольевіч заняты на рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Арэса» на Случчыне. Як зазначае кіраўніцтва ПМК-101, працаўнік спраўляецца з вызначанымі аб’ёмамі работ. Напачатку, пакуль дасканала не авалодаў кіраваннем тэхнікі і тэхналогіяй выканання ўсіх аперацый, малады работнік звяртаўся за дапамогай да вопытных калег. А цяпер Аляксей ужо і сам можа даць іншым дзейсную параду. За сем гадоў ён навучыўся спрытна і ўмела карыстацца каўшом экскаватара.

Наталля ВІЛЕНТА.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія