Сын любанскай зямлі


6-4-11Днямі нашаму земляку Анатолю Статкевічу-Чабаганаву спаўняецца 70 гадоў. А таму, вядома, хочацца павіншаваць яго з такой датай. А заадно і распавесці чытачам пра гэтага творчага, цікавага чалавека.

Анатоль Васільевіч нарадзіўся ў вёсцы Засмужжа. З залатым медалём скончыў Любанскую сярэднюю школу №1, пасля Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, вучыўся ў Вышэйшай школе кіравання АПК СССР у Маскве, у школе сусветнай эканомікі ў англійскім горадзе Борнмуце. Працоўны шлях нашага земляка насычаны плённай дзейнасцю ў розных галінах. Пачынаў інжынерам, а ў выніку стаў спецыялістам сусветнай эканомікі. Значных поспехаў дасягнуў у бізнесе – ён з’яўляецца старшынёй назіральнага савета групы кампаній «Стецкевич».

А яшчэ Анатоль Статкевіч-Чабаганаў – даследчык беларускай культуры, які працуе над летапісам старажытных родаў. Амаль 20 гадоў займаўся вывучэннем уласнага радаводу, а пасля стаў цікавіцца іншымі. У яго даследаваннях гісторыя разглядаецца не праз грамадска-эканамічныя фармацыі, а праз лёс чалавека, які непарыўна звязаны з краінай, праз яго боль і радасць, клопаты пра дзень сённяшні і будучы. Наш зямляк заснаваў серыю выданняў «Страла выратавання», і па благаславенні тагачаснага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта цыкл кніг пад назвай «Я – сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты», выдаў кнігу-альбом «Маляваныя сны Паўла Марціновіча», у якой змясціў шэраг фотаздымкаў жыхароў Засмужжа і г. д.

Такім чынам літаратурная спадчына А. Статкевіча-Чабаганава багатая. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі напісаў, што «…ён натхніў душу пошукамі свайго радаводнага дрэва, займеў творчыя крылы і здзейсніў духоўны ўзлёт. З дапамогай айчынных і замежных архіваў, гістарычных крыніц узвёў на п’едэстал сучаснасці пяцісотгадовую беларускую шляхту. Ён, пачынаючы са сваёй сям’і, узняўся да ўсяго радаводу Сацкевічаў-Статкевічаў, праз роднасныя сувязі выйшаў на радаводы Карафаў-Корбутаў, Тычынаў, Ждановічаў-Гурыновічаў, Сыцькаў, Ліпскіх, Забелаў, Татураў, Некрашэвічаў, Глінскіх-Ліхадзіеўскіх, Рэўтаў… Кожны, хто прачытае пісьменніцкае, навуковае, краязнаўчае даследаванне Анатоля Статкевіча-Чабаганава, скажа, не зможа не прызнаць, што аўтар зрабіў тытанічную пошукавую працу, здзейсніў подзвіг».

Анатоль Васільевіч па-ранейшаму актыўна працуе. У яго шмат задум, зараз ён заняты стварэннем прыватнага музея гісторыі роднай вёскі, з якой не парывае сувязяў, хаця даўно жыве ў сталіцы. З вялікім задавальненнем наш зямляк наведваецца на Любаншчыну, прымае ўдзел у раённых мерапрыемствах, напрыклад, у акцыі «Землякі», праекце «Чытаем разам – чытаем па-беларуску» і іншых. Яму ўсё цікава, і ўсё, што звязана з малой радзімай, радуе душу, натхняе на новыя творчыя знаходкі.

Падрыхтавала Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія