Лёсам злучаныя назаўжды


Амаль паўстагоддзя ідуць па жыцці разам Валянціна Мікалаеўна і Пётр Рыгоравіч Бубічы з вёскі Прыклінец Малагарадзяціцкага сельсавета. А літаральна днямі яны адзначаць і 70-гадовыя юбілеі.

Так сталася, што нарадзіліся ў адзін год і месяц. І хаця ў розных куточках Беларусі, але лёсам ім было наканавана сустрэцца і стварыць сям’ю, каб, як кажуць, жыць-пажываць ды дабра нажываць.9-1609

Малой радзімай Валянціны стала в. Цінцевічы, што на Вілейшчыне. Там зрабіла першыя крокі, там атрымала веды, якія спатрэбіліся пасля ў жыцці. Змалку была прывучана да працы – у вольны ад урокаў час дапамагала матулі на ферме, разам абслугоўвалі ажно дзве групы рагуль. Старанне дзяўчыны станоўча ацэньвалі і настаўнікі, і кіраўніцтва гаспадаркі, прыводзілі ў прыклад іншым падлеткам.

Кемлівым і працалюбівым рос і Пётр. І так сталася, што для атрымання прафесіі маладыя людзі абралі адну і тую ж установу адукацыі – Мар’інагорскі тэхнікум, каб звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Хаця, можна сказаць, і так з дзяцінства былі паяднаныя з ёй.

Падчас вучобы і пазнаёміліся. І пры першай жа сустрэчы ўнутры кожнага нешта быццам затрапятала. Нейкае асаблівае хваляванне агарнула Валянціну і Пятра. Пачалі сустракацца; пасля вучобы гулялі, гутарылі на розныя тэмы. Так неўзабаве праляцелі гады навучання. Атрымаўшы дыпломы аграномаў, згулялі вяселле і ўжо мужам і жонкай маладыя спецыялісты прыехалі на Любаншчыну. Працоўны шлях пачалі ў славутым на той час на ўвесь Савецкі Саюз калгасе «Чырвоная Змена», тут і дом атрымалі. Але Пятра Рыгоравіча, што называецца, пацягнула туды, дзе вырас, дзе карані.

Так і абуладкавалася маладая сям’я ў вёсцы Прыклінец. Узвялі ўласны дом, які ў хуткім часе напоўніўся дзіцячым смехам. Пяцёра дзетак – Наташа, Саша, Грыша, Пеця і Ліля – сталі не проста прадаўжэннем роду Бубічаў, а надзейнай апорай для бацькоў. Пакуль падрасталі, дык убіралі ў сябе ўсе лепшыя якасці таты і матулі, якія насамрэчу саўгасе «Гарадзяцічы» вызначаліся высокай свядомасцю, актыўнай грама-
дзянскай пазіцыяй, працавітасцю, неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі за важкія паказчыкі, медалямі пераможцаў сацыялістычных спаборніцтваў, ударнікаў працы, каштоўнымі падарункамі. Большасць іх захоўваецца ў дамашнім архіве, і ўжо ўнукі, разглядаючы сямейныя рэліквіі, усведамляюць, што павінны раўняцца на сваіх дзядулю і бабулю.

Час няўмольна бяжыць наперад, каляндар адлічвае гады. Але і ў 70 Валянціна Мікалаеўна і Пётр Рыгоравіч па-ранейшаму не сядзяць без справы. Прысядзібны ўчастак апрацоўваюць, каб прыпасаў на зіму хапіла і сабе, і дзецям. У сезон чарніцы ды журавіны збіраюць, каб карысным і смачным варэннем пасля ўнукаў частаваць. У такіх ды іншых клопатах і бавяць час. А кожную нядзелю зрання абавязкова накіроўваюцца ў малагарадзяціцкую царкву, каб падзякаваць Усявышняму за тое, што маюць, і памаліцца за дабрабыт блізкіх і родных.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія