Больш за 30 гадоў у прафесіі


На сучасным этапе нават цяжка ўявіць развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі без планавання і прагназавання эканамічнага развіцця.

Больш за 30 гадоў у прафесіі

 

Як і немагчыма ўявіць работу любога  прадпрыемства без спецыялістаў, што знайшлі ў адпаведнай прафесіі сваё прызначэнне.  30 чэрвеня эканамісты нашай краіны адзначаць сваё прафесійнае свята, з якім мы шчыра віншуем усіх, хто прыкладае намаганні, каб павялічыць эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці.

Начальнік планава-эканамічнага аддзела Любанскага лясгаса Аляксандр БАБРОЎНІК прыйшоў у прафесію больш за трыццаць гадоў назад. Спецыяльнасць «бухгалтарскі ўлік у сельскай гаспадарцы» ён атрымаў у 1985 годзе пасля заканчэння цяперашняга Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Першыя крокі на працоўным шляху Аляксандр Рыгоравіч рабіў на пасадзе галоўнага бухгалтара калгаса «Камінтэрн» у Краснапольскім раёне, куды маладога спецыяліста размеркавалі пасля абароны дыплома. Сельгаспрадпрыемства на той час цяжка было назваць паспяховым, але камандзе аднадумцаў, дзякуючы граматнаму кіраванню, амаль удалося зрабіць яго прыбытковым. Справу давялося пакінуць у пачатку 90-х з-за неспрыяльнага ўздзеяння на стан здароўя наступстваў выбуху на ЧАЭС –
радыёактыўныя воблакі аселі менавіта на той тэрыторыі. Калі ігнараваць негатыўныя фактары стала немагчыма, Аляксандр Баброўнік, які на той час ужо меў сям’ю, вырашыў вярнуцца на малую радзіму.

На Любаншчыне эканаміст спачатку зноў уладкаваўся на пасаду галоўнага бухгалтара ў калгас. У «Будаўніку» ён адпрацаваў каля сямі гадоў, а адтуль перайшоў у лясгас. На новым месцы Аляксандр Рыгоравіч асвоіўся даволі хутка. Як прызнаецца сам спецыяліст, бухгалтарскі ўлік амаль аднолькавы для ўсіх галін. А спецыфічная тэрміналогія не стала для яго праблемай. Так, ужо праз два гады пасля  прыходу слушны эканаміст ўзначаліў аддзел, з кіраваннем якога паспяхова спраўляецца і сёння.

Святлана МІГУН.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія