Наша гісторыя

Раённая газета «Голас Любаншчыны»- адно са старэйшых рэгіянальных друкаваных выданняў нашай краіны. Выдаецца з 15 жніўня 1932 года ў горадзе Любані. Першачарговая назва — «Калгаснік Любаншчыны». У перыяд 1938-1991 гадоў выходзіла пад назвамі «сацыялістычная перабудова», «Кліч Радзімы», «Будаўнік камунізму». З кастрычніка 1991 года — сучасная назва.

Самай яскравай старонкай яе гісторыі з’явіліся суровыя гады ваенных выпрабаванняў. Пачынаючы са студзеня 1943 года тагачасная раённая газета «Кліч Радзімы» выдавалася ў партызанскай зоне на легендарным востраве Зыслаў разам з рэспубліканскімі газетамі «Звязда» і «Чырвоная змена». Рэдактарам быў А.Д. Сакевіч. У раёнцы змяшчаліся перадавыя артыкулы, мэтавыя падборкі, інфармацыя з франтоў і савецкага тылу, публіцыстыка, гумар. Газета асвятляла подзвігі партызан Любаншчыны, падводзіла вынікі баявой дзейнасці брыгад і атрадаў, выкрывала лжывую гебелеўскую прапаганду, на прыкладах гераічных подзвігаў лясных салдат выхоўвала мужнасць, стойкасць і адвагу, адданасць Радзіме.

Летам 1944 года Чырвоная Армія пачала вызваленне Беларусі. Выданне паведамляла пра імклівы рух савецкіх войск. 22 чэрвеня выйшаў апошні нумар раёнкі ва ўмовах падполля.

Тэматыка выдання    

Сёння на старонках газеты «Голас Любаншчыны» друкуюцца матэрыялы аб важнейшых рашэннях, прымаемых Прэзідэнтам нашай краіны. Саўмінам рэспублікі, МІнскім абласным выканаўчым камітэтам і Любанскім райвыканкомам. Шырока асвятляюцца важнейшыя палітычныя і сацыялістычна-эканамічныя пытанні, сельскагаспадарчыя кампаніі, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі.

У цэнтры ўвагі рэдакціі — праблемы і клопаты простага чалавека, адраджэнне вёскі, тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, прапаганда перадавога вопыту вяскоўцаў і работнікаў іншых галін народнай гаспадаркі, эканомнае і беражлівае расходаванне энергарэсурсаў, барацьба с бюракратыяй і валакітай, умацаванне дысцыпліны і правапарадку, прапаганда поспехаў і дасягненняў у галіне медыцыны, адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту, здаровага ўкладу жыцця.

Чырвонай ніткай на працягу некалькіх апошніх гадоў праходзіць у газеце тэма яднання беларускага і рускага народаў, ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, захавання памяці і гістарычнай спадчыны беларускага народа. Асвятляецца работа парламента і важнейшыя яго рашэнні, прадастаўляецца трыбуна для выступлення дэпутатам Нацынальнага сходу і г.д.

Ваш отзыв